“50/50”: ТРЭНІНГ ДЛЯ НДА, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ З МОЛАДЗЬДЗЮ

rada-evropi-1024x750Моладзевы дэпартамэнт і Дырэктарат па палітычных пытаньнях Савета Эўропы пры падтрымцы Інфармацыйнага пункту Савета Эўропы ў Менску і Міністэрства адукацыі Беларусі запрашаюць на трэнінг-курс “50/50” для спэцыялістаў дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, якія працуюць з моладзьдзю.
Мерапрыемства пройдзе з 13 па 17 чэрвеня 2016 г. у Беларусі, і накіраванае на павышэньне кваліфікацыі яго ўдзельнікаў у галіне працы з моладзьдзю, умацаваньне ўзаемадзеяньня і пашырэньне магчымасьцяў супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі НДА і органаў улады на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях, з улікам каштоўнасьцяў і падыходаў Савета Эўропы і прыярытэтаў моладзевай палітыкі Беларусі.

Асноўным фокусам трэнінг-курсу ў 2016 годзе стане тэма павышэньня моладзевага ўдзелу і ролі маладых людзей у працэсах прыняцьця рашэньняў на розных узроўнях.

Да ўдзелу запрашаюцца 15 прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў і 15 прадстаўнікоў органаў улады рэспубліканскага і мясцовага ўзроўню.

Удзельнікамі ад НДА могуць быць моладзевыя лідэры або актывісты, якія мусяць мець досьвед працы з моладзьдзю ня менш 2-х гадоў, мець паўнамоцтвы прадстаўляць сваю арганізацыю і браць адказнасьць за праектныя рашэньні. Узрост удзельнікаў мае быць ад 18 гадоў да 31 году (магчымыя выключэньні).

Працоўная мова трэнінгу – расейская.

Пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў, а таксама мэтадычныя матэрыялы ў межах праграмы пакрываюцца арганізатарамі. Праезд да Менска ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна да 19 траўня, 23:59, запоўніць анлайн-заяўку.

Падрабязную інфармацыю пра трэнінг-курс “50/50” глядзіце па спасылцы.

Паводле рассылкі belngo.info