Гомельскі фотагурток на своім МК па фотоапрацоўцы пабіў рэкорд удзельнікаў

Некалькі дзен таму прайшоў чарговы фотагурток у Гомелі, на якім наш актыўны ўдзельнік праекта Наталля Ашэка вучыла фоташопіць пачаткоўцаў і, магчыма, будучых вялікіх фоташопераў г. Гомеля .

Сустрэча доўжылася, як і планавалася, дзве гадзіны, шчыра спадзяемся, што ўсім,хто нас наведаў, спадабалася, і мы ўбачым іх не аднойчы.И, дарэчы, адбыўся чарговы рэкорд нашага гуртка — 17 чалавек!Ну і напрыканцы мерапрыемства, як мы і абяцалі, ўсе атрымалі дыскі з карыснымі праграмамі для апрацоўкі фотаздымкаў!

Дзякуй усім удзельнікам мерапрыемства за карысна праведзены час, асаблівую падзяку выказваем Наталлі, за правядзенне цудоўнай сустрэчы! Будзем рады бачыць усіх на наступных гуртках, і памятайце, сябры, Актыуным Быць Файна!

Тэкст і фота Аляксандр Васільеў

Rmajqno--Jc  XMwzcHdciFQ -OtaVDpI3Ys O3Pxz_9ZGYY a--BrGkTDHY bkO7pJfzTTQ глаза Без имени-1 _DSC2399

 

 

 

Вас также заинтересует