Нямецкая хваля: Стыпендыі для навучання ў Акадэміі DW

bonn-germany

Акадэмія DW прымае заяўкі на навучанне ў Боне (Германія) па міжнароднай праграме ў галіне медыя.

Запрашаюцца маладыя журналісты, медыяменеджэры і спецыялісты па камунікацыях з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Для 10-ці ўдзельнікаў праграмы прадугледжаны стыпендыі, якія ўключаюць:

— штомесячнае фінансаванне выдаткаў у памеры 750 еўра,

— аплату пражывання і навучання,

— кампенсацыю авіяпералёту.

Праграма ўключае лекцыі, практыку і даследчую працу ў галіне медыя і развіцця журналістыкі, камунікацый і менеджмэнту медыя.

Дэдлайн — 31 сакавіка 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронную скрыню: ims@dw.com. Падрабязная інфармацыя тут.

Паводле ОДБ Брусель.

Вас также заинтересует