Семінар GFPS па міграцыі і сацыяльным прадпрымальніцтве

12011364_1644510435826033_4340302951609630435_nАб’яднанне студэнцкіх асацыяцый GFPS запрашае моладзь у Берлін для ўдзелу ў семінары «GFPS Tri-Go! Міграцыя і сацыяльнае прадпрымальніцтва», які пройдзе з 30-га чэрвеня па 3-га ліпеня 2016 года.

Удзельнікі пазнаёмяцца з асяроддзем сацыяльнага прадпрымальніцтва і ініцыятывамі па інтэграцыі ў Берліне, змогуць набыць навыкі планавання і менеджменту сацыяльных праектаў. Спампаваць праграму (на нямецкай мове).

Мовы навучання — нямецкая, польская.

Вітаюцца ініцыятыўныя кандыдаты ва ўзросце 20-26 год з Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Германіі.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне. Унёсак за ўдзел для беларусаў складае 10 еўра.

Дэдлайн — 04.06.2016 года.

Запоўніць анлайн-заяўку. Падрабязнасці — тут.

Паводле Adukacyja.info