СТЫПЭНДЫІ АД ФУНДАЦЫІ КОНРАДА АДЭНАЎЭРА

germaniya_6-900x600Фундацыя Конрада Адэнаўэра прапаноўвае беларускім студэнтам стыпэндыі на вучобу ў Нямеччыне.Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і суіскальнікі навуковай ступені (любога навуковага накірунку), якія пасьпяхова скончылі вучобу ў роднай краіне і жадаюць працягнуць яе ў Нямеччыне.

Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак: выдатныя посьпехі ў вучобе; інтарэс да палітычных пытаньняў; жаданьне і гатоўнасьць працаваць для людзей і грамадзтва ў сваёй краіне; узрост – да 30 гадоў; добрае валоданьне нямецкай мовай (мінімум на ўзроўні В2, нават калі навучальны курс плянуецца на ангельскай).

Студэнты будуць забясьпечаныя стыпэндыяй у памеры 750 эўра штомесяц цягам двух гадоў, суіскальнікі і дасьледчыкі будуць атрымліваць 920 эўра штомесяц цягам трох гадоў.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць пакет дакумэнтаў праз эл. адрас: wolfgang.sender@kas.de (доктар Вольфганг Зэндэр). Спампаваць заяўку можна тут.

Апошні тэрмін падачы заявак: 22.05.2016 г.

Стыпэндыяты будуць адабраныя 15-17.07.2016 г. у Вільні.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле adukacyja.info