У мінулыя выходныя актывісты, лідары гурткоў і валанцёры завіталі ў госці ў Гомель да мясцовай рэгіянальнай арганізацыі АБФ.
На працягу двух дзён нашыя рабяты правялі сумесны цімбілдынг, паўдзельнічалі ў вялікай прыборцы «Вялікая Пустка» з іншымі ініцыятывамі горада, наведалі гурток «Гендарныя даследванні», пашпацыравалі па вядомым гомельскім парку і залезлі на вежу над палацам Гомеля.
Сваімі ўражаннямі дзеліцца Лера:
Я проста закахалася ў Гомель, я абавязкова прыеду сюды яшчэ раз. Добра, што ў нас атрымалася абмеркаваць агульныя праблемы, з якімі сутыкаюцца лідары гурткоў, падзяліцца поспехамі, падтрымаць адзін аднаго. Хацелася, каб з Гомеля было яшчэ болей удзельнікаў. Прыязжайце да нас у госці ў Гродна.
Нядаўна абраная старшыня Гомеля Воля:
Дзякуй вялікі ўсім, хто прыехаў, вы такія класныя! Цікава было падзяліцца досьведам, мне падказалі як палепшыць гурток, што вельмі карысна пачуць ад калегаў, якія разумеюць нашую справу, як ніхто іншы.