Штогод у Польшчы недалёка Беластока адбываецца вялікая беларуская падзея — фестываль абуджаных TUTAKA. На ім спалучаюцца розныя напрамкі беларускага культурніцкага жыцця — музыка, кірмаш майстроў, асветніцкія ворк-шопы, тэатральныя пастановы і шмат іншага. Гэтым годам у падрыхтоўке і арганізацыі мерапрыемства ўзялі ўдзел польскія актывісткі і актывісты АБФ.
Падрыхтоўка да такой вялікай падзеі пачынаецца за тыдзень да самой імпрэзы, гэтым разам ад 6га ліпеня. Валанцёр:кі за гэты час рыхтуюць тэрыторыю, збіраюць і усталёўваюць павільёны, пракладаюць электычнасть і развешваюць асвяціцельныя прыборы — усебакова рыхтуюцца да сустрэчы гасцей фестывалю. Сярод валанцераў амаль траціна (8 чалавек) была з АБФ-Беларусь у Польшчы!
Сам фестываль доўжыўся цягам трох дзён — з 12 да 14 ліпеня ўключна. Штодзень АБФ праводзіў свае імпрэзы.
“Паўстанцы”
Валанцеры АБФ кожны дзень праводзілі знакамітую беларускую кульню “Паўстанцы”, заснаваную на падзеях 1863 года.
“Жывая Бібліятэка”
Не мінулі валанц:ёркі АБФ і наш любімы фармат — Жывую Бібліятэку. Кожны дзень праводзіліся сустрэчы з музыкамі, якія выступалі пазней увечары на сцэне. Нашымі “кнігамі” сталі:
- Аляксанрд Памідораў
- Luty Sakavik
- :B:N
- Karlen&Co
- Разбітае Сэрца Пацана
- KOOB
- Yaugen
- Soz
Усе удзельні:цы атрымалі памятны падарунак.
“Дзіцячая гульнатэка”
Не забыўся АБФ і пра маленькіх удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю. Для дзяцей і іх бацькоў зладзілі вялікую гурток з цэлыі мехам цікавых настольных гульняў. Лідарке гульнатэкі толькі споўнілася 9 гадоў, але яна цудоўна справілася з задачай і плануе адкруць адпаведны гурток восенню. Прынамсі, валанцёрыла дзяўчынка з бацькамі ад самага пачатку падрыхтоўкі. Завітаў падтрымаць маленькую лідарку сам спадар Маляваныч, і канечне так сама атрымаў наш падарунак!
“Квэст TUTAKA-2024”
Самай фізічна-актыўнай імпрэзай ад АБФ стаў квэст, які праходзіў па ўсей тэрыторыі фестыавлю. Да пошуку кадоў і разгадванню занадак далучыліся нават АБФаўцы з Кракава, якія проста прыехалі на фестываль як госці. Усе каманды так сама атрымалі сімвалічныя прызы ад АБФ!
Некалькі іншых знакамітых асобаў, якія у мінуласці ці сучаснасці мелі дачцненне да АБФ на фестывалі так сама атрымалі невялікія падарункі!
Пасля асноўных дней фестывалю валвнцеркі і валанцеры ад АБФ яшчэ некалькі дзён (да 17 ліпеня) разбіралі канструццыі, прыбіралі тэрыторыю, перавозілі на захаванне рэчы для наступнага фестывалю. Агулам, валанцёрыць на такім вялікім фестывалі АБФаўкам і АБФаўцам спадабалася і яны плануюць далучыцца і ў наступным годзе!
Галоўнае фота - Сайт ТУТАКА