DEMO-LEAD · 2027
Пра праграму
Як зрабіць так, каб людзі не проста прыходзілі на сустрэчы, а ўключаліся, прапаноўвалі ідэі і бралі на сябе адказнасць? Як ствараць прасторы, дзе чуваць кожны голас, а рашэнні прымаюцца разам?
DEMO-LEAD — гэта гадавая адукацыйная праграма для беларускіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці. Яна дапаможа развіць дэмакратычнае лідарства і асвоіць метады ўдзельніцкай працы з людзьмі. У праграме возьмуць удзел 25 чалавек.





