Вс. 4 июня, 2023, 4:36
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian

Дэні са Шры-Ланкі дапамагае замежнікам у Гродне адаптавацца да беларускага жыцця

Некалькі дзясяткаў іншаземцаў удзельнічаюць у праекце “Жыць у Беларусі”, які ініцыяваў ланкіец Дэні, што ўжо каля трох гадоў жыве ў Гродне. Замежнікі вучацца хадзіць у краму, карыстацца грамадскім транспартам і банкаўскімі паслугамі – набываюць неабходныя веды і навыкі, якіх не даюць ва ўніверсітэтах. Ініцыятыву падтрымала арганізацыя народнай адукацыі “Актыўным Быць Файна”, паведамляе HRODNALIFE.

Дапамагае ўласны досвед і жонка

“Я памятаю, як мне было складана ў першыя месяцы пасля прыезду. Я не размаўляў па-руску, не ўмеў карыстацца грамадскім транспартам, не ведаў простых беларускіх прадуктаў у краме, не мог набыць SIM-карту… Цяпер, калі я адчуваю сябе тут як дома, маю патрэбу падзяліцца сваімі ведамі і дапамагчы іншым замежнікам адаптавацца ў нашым горадзе”? — распавядае Дэні.

Падтрымала інітыатыву Дэні і яго жонка Даша. Яна беларуска і ёй прасцей знаходзіць патрэбную інфармацыю. Ды і з методыкамі народнай адукацыі дзяўчына добра знаёмая. Гэта дапамагае зрабіць навучальныя імпрэзы больш інтэрактыўнымі і цікавымі. Каб удзельнікі не толькі маглі атрымліваць новыя веды, але і далучацца да культуры.

Даша и Дени. АБФ Гродно

Навучанне праходзіць у форме гурткоў

Рэалізуецца праект на дэмакратычных асновах – самі ўдзельнікі вырашаюць, якія веды ім партэбны і чым варта займацца. Навучанне праводзіцца ў форме гурткоў. Найбольш запатрабаваныя з іх: “Карыстанне грамадскім транспартам”, “Інтэрнэт і тэлефон у Гродне”, “Банкаўскія паслугі”. Падчас практычных заняткаў гурткоўцы наведвалі музей Януша Паруліса, «Цудоўню», выставы і кірмашы беларускіх майстроў.

“На Масленіцу для нас арганізавалі вячэру, — распавядае студэнт з Індыі Сэмуэл. – Я навогул люблю смачна і шмат паесці і мне было цікава пакаштаваць нацыянальныя стравы. Мы частаваліся дранікамі, вялізнымі блінамі з мачанкаю і аладкамі з чарнічным сочывам».

Заняткі ў навучальных гуртках праводзяцца ў нефармальнай абстаноўцы. Напрыклад, на гуртку “Руская размоўная мова” ўдзельнікі развучваюць песні, граюць у гульні на чытанне і запамінанне слоў.

“Мне даволі складана даецца руская мова ва ўніверсітэце, — тлумачыць Сэмуэл — А тут я нават не заўважыў, як вывучыў 12 новых слоў. Я ніколі раней не сутыкаўся з навучаннем праз гульні, гэта выдатна!»

Карысна не толькі для замежнікаў

Навучэнцамі праекта “Жыць у Беларусі”сталі прадстаўнікі больш дзясятка краін Азіі і Афрыкі. Большасць з іх — студэнты, што прыехалі ў Гродна, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Сярод іх ёсць выхадцы з Пакістана, Індыі, Шры-Ланкі, Мальдываў, Гааны, Нігерыі, Самалі, Камеруна, Узбярэжжа Слановай Косці і іншых краін. Час ад часу заняткі наведваюць замежнікі з Польшчы і Украіны, шмат удзельнікаў з Беларусі прыходзяць на гурткі, каб дапамагчы сябрам.

Маргарыта Чайкоўская, старшыня АБФ

«Праект “Жыць у Беларусі” карысны не толькі для замежнакаў, але і для нашых грамадзян, — кажа Маргарыта Чайкоўская, старшыня грамадскай арганізацыі “Актыўным быць файна”. – Удзел у праекце, ці нават проста назіранне за яго працай, дазваляе беларусам убачыць гасцей з замежжа, як кажуць, “на ўласныя вочы”, а не рабіць высновы паводле стэрэатыпаў. Замежнікі, якія свабодна размаўляюць, разумеюць культуру і традыцыі Беларусі, дапамогуць нашым суайчыннікам стаць талерантней».

Заняткі дапамагаюць эканоміць і арыентавацца ў сітуацыі

“Веды, якія мы стараемся даць, дапамогуць замежнікам істотна зэканоміць бюджэт. Гэта зробіць навучанне ў Беларусі для іх больш прывабным, — разважае адна з арганізатарак гурткоў у Гродне Дар’я Нячай. — Штодня большасць замежных студэнтаў марнуюць на таксі ад 15 рублёў і болей, а пры падліках за месяц ці ўвесь час навучання сума атрымліваецца важкай».

Удзельнікі праекта «Жыць у Беларусі»

“Мой агент у Беларусі не адказваў на тэлефаванні і проста знік, — распавядае Рэнэ з Камеруна. — Ва ўсіх, хто пыехаў у адзін час са мной, навучанне ўжо пачалося, а я нават не ведаў, куды павінен ісці. Я патэлефанаваў да Дэні, таму што ў Гродне на той час пражыў толькі два тыдні і акрамя ўдзельнікаў праекта нікога не ведаў. Разам звярнуліся ў дэканат і высветлілі щсю неабходную інфармацыю. Таксама ён дапамог мне памяняць тарыф на мабільным на больш зручны і разабрацца з банкаўскай карткай”.

Сваякі ўдзельнікаў перадаюць падзякі, прывітанні і падарункі

“Я шчаслівая, што патрапіла на праект, — кажа Чандрыка са Шры-Ланкі — Прыехала ў мінулым годзе і да сёлета мела складанасці ў камунікацыі, па горадзе магла перамяшчацца толькі на таксі. Зараз, дзякуючы ўдзелу ў гуртку, навучылася карыстацца грамадскім транспартам. Яшчэ ў мяне з’явіліся сапраўдныя сябры, яны мне дапамагаюць ва ўсім – арэндаваць кватэру, атрымаць паштовую пасылку. Мая маці заўсёды, калі тэлефануе, перадае Дэні падзякі, бо я расказваю ёй аб усіх сваіх справах. Мой муж сёлета нават даслаў невялікі падарунак для Дэні і яго жонкі. Кажа: “Гэта саме малое, што я магу зрабіць для іх у падзяку”.

Latest Posts

Шведский кружок «Iнтегранти»: творчество, сближение, путешествие и личностное развитие

В мире, где кажд:ая из нас стремится найти свое место под солнцем и раскрыть свой потенциал, иногда нам нужна поддержка и вдохновение от тех,...

КиноКлуб в Кракове. Уютное место для просмотра и обсуждения кино

В наше время современные технологии дают возможность смотреть любимые фильмы где угодно и когда угодно. Но что же делать, если после просмотра у вас...

Playback-театр в АБФ

Михаил Чайлахян, лидер шведского кружка “Playback-театр”: ʺШесть лет назад я познакомился с жанром плейбэк театра, став музыкантом московского театра Playback01. Плейбэк театр – это театр, в...

АБФ — це невід’ємна частина життя. Знайомство з лідеркою шведського гуртка “WOMEN SPACE” Оленою Шепелевою

Для мене особисто АБФ - це невід'ємна частина життя, джерело натхнення та можливостей для саморозвитку. Вона дає мені змогу працювати зі знаннями, ділитися досвідом...

Мы в соцсетях

Не пропустите

«Но ведь у нас такого не было никогда!» — Как Ольга запускала Шведские кружки в Молдове

Как всё неформальное, наше интервью началось в 3 часа ночи возле Стокгольмского автовокзала под крики чаек в атмосфере спокойствия шведской столицы. Чем ты занималась до...

Открытие офиса АБФ в Грузии 🥳

Вот уже полгода работают шведские кружки в Грузии. 3 июня состоялось замечательное событие – мы открыли офис АБФ в столице Аджарии – городе Батуми! На...

ВДНОВЛЮЄМО гуртки – ВІДНОВЛЮЄМО УКРАІНУ!

Саме так ми вирішили і відновили роботу наших гуртків в тих громадах Украіні де немає активних бойових дій, які не контролюються російськими окупантами, або...

Татьяна Бадмажапова лидерка кружка «Блогинг 2.0» в Батуми

Блог – это не только красивые фотографии в ленте, а ещё площадка для самореализации. Сами участники_цы кружка называют свои встречи терапевтическими, ведь именно тут...

Кружки для мира

Март месяц, в связи с политической ситуацией в соседних странах, был напряжённым и тревожным для участников Шведских Кружков АБФ Беларусь в Молдове. Война в...

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.