Узгадайце, калі вы апошні раз адчувалі асалоду ад пражывання жыцця? Які гэта быў момант? Як часта вы гэта адчуваеце?
Геданізм у філасофіі ставіць асалоду ў цэнтр чалавечага існавання, робячы яе асноўным сэнсам. Але на практыцы гэта, хутчэй, майстэрства цешыцца жыццём.
Гэта не значыць, што геданізм — гэта толькі пастаянныя вечарынкі або матэрыяльныя асалоды. Хутчэй, гэта ўменьне знаходзіць радасць у простых рэчах і цаніць моманты шчасця. Геданістычны стыль жыцця запрашае нас быць больш уважлівымі да сваіх жаданняў і патрэбаў, дазваляючы жыць ярчэй і насычана.
ˮДля мяне геданізм – рабіць толькі тое, што хочацца, а тое чаго не хочацца – не рабіць. Такі падыход спрыяе развіццю крэатыўнасці і паляпшае агульнае самаадчуванне.
Я ўжо неаднаразова пераканалася, што рабіць тое, чаго не хочацца, а нібыта ˮтрэбаˮ, шкодна для фізічнага і псіхічнага здароўя – для меня гэта антыгеданізм, такое я не паважаю)ˮ
Удзельніца шведскіх гурткоў АБФ Сакартвэла
Вопыт шведскага гуртка Геданізму у Адэсе натхніў нас распачаць такі ж самы гурток і ў Батумі. Ужо з другой сустрэчы, мы пачалі дзяліцца сваім геданістычнымі звычкамі. Нас чакаў сюрпрыз ад адной з удзельніц гуртка – яна прапанавала нам памаляваць мемных коцікаў. Атрымалася невялічкая геданістычная выстава 👩🏻🎨
Сачыце за навінамі АБФ на нашым сайце!