У Гародне 1 сьнежня распачалася экалагічная кампанія «Дах для птах», якая працягнецца аж да Новага Года. Як зразумела з лёзунгу — «Кожнай птушке па кармушке!» — удзельнікі дапамогуць гарадскім птушкам пракарміцца зімой.
Гарадзенскія АБФаўцы яшчэ ў лістападзе на «Арт-гуртку» падгатавалi каля дзясятка кармушак з паўтара-дзвух і пяцілітровай пластыкавых бутэлек. З іх «ўрачыстага» замацавання непадалёк ад офісу і распачалася кампанія ў Гародне. Далучыцца да яе можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова змайстраваць кармушку, прыладзiць яе непадалёк ад свайго звычайнага маршруту (каля дома, па дарозе на працу, побач з дзіцячай пляцоўкай …) і сачыць за тым, каб у ёй заўсёды быў корм. Прыглядаць за «буфетам» прыдзецца аж да канца маразоў, таму сапраўдная праца выйдзе по за часовыя межы кампаніі.
У снежні запланаваны і іншыя мерапрыемствы — інтэрв’ю з вядомым птушкаведам Гродна, «фуршэт» для вадаплаўных птушак, якія не пажадалі пакідаць нас на зіму, цiкавая акцыя, дзе можна будзе атрымаць падарунак ад АБФ і шмат іншага. Але самым значным на працягу ўсяго снежня для ўдзельнікаў застанецца выраб і «шеўства» над кармушкамі.
За працягам кампании сачыце на сайце і ў нашых суполках «ВКонтакте» не радзей кожнай нядзелі!
P.S. Інфармацыйнае асведчанне ажыццяўляе гурток «Журналістыка» пад кіраўніцтвам Алёны Цвірко.