Чт. 23 марта, 2023, 13:58
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian

Лятучы ўніверсітэт завяршае набор на 2016-2017 навучальны год

10 кастрычніка сканчаецца прыём заявак на агульна-ўніверсітэцкія курсы і семінары ў Лятучым універсітэце. Таксама для слухачоў будзе адкрытая магчымасць далучыцца да працы Школаў магістраў гульні, што былі распачатыя ў студзені 2016 года.

Гэты навучальны год у Лятучы універсітэце будзе акцэнтаваны на працы з Індывідуальнасцю, Самавызначэннем і пабудовай Ідэнтычнасці як асабістай, так і супольнай, з пошукамі і выбудовай Свайго Часу. Як і заўжды мы не даем “правільных адказаў”, а прапануем сродкі, метады і мовы для працы з Індывідуальнасцю, пошуку яе месца ў Мысленні.

У гэтым годзе адукацыя ў Лятучым універсітэце зноў будзе ісці на двух узроўнях.

На першым узроўні слухачам прапануюцца агульнаўніверсітэцкія курсы

Яны даюць магчымасць засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. Уладзімір Мацкевіч

Уводзіны ў пост-каланіяльную тэорыюІгар Бабкоў

Сацыяльная тэорыя і сучаснасць. Галіна Русецкая

Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза. Аляксандр  Сарна

Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мысленняЛілія Ілюшына

Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыяАндрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Алена Барадачова

Школа Бібліі з Ірынай Дубянецкай

D5. “Дэзань!” Міхал Анемпадыстаў

Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі. Павел Баркоўскі, Аляксандр Сарна

Другі ўзровень адукацыі ствараюць Школы Магістраў Гульні.

Мы ведаем Magister ludi з твораў Германа Гессе. У Касталіі магістры стваралі новую культуру, якая пераадольвала бы стан “фельетонной эпохі”. І фантастычнай Касталіяй гэты пошук не скончаны. Школы магістраў гульні  —  невялікія групы, працуючыя ў  шчыльнай камунікацыі з беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. У мінулым годзе пачалі працаваць 4 школы і да іх працы можна далучыцца, падаўшы заяўку і праўшоўшы сумоўе.

Школа гісторыі ідэй. Кіраўнік Школы – Ігар Бабкоў. 

Метадалагічная школа. Кіраўнікі Школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская 

Школа ВКЛ Кіраўнік Школы – Алег Дзярновіч.

Школа сацыяльна-філасофскай аналіткі. Арганізатары Школы – супольнасць “Беларускай Філасофскай прасторы”

Цягам года будуць працаваць некалькі семінараў

Яны накіраваны на  распрацоўку ідэй, выпрабаванне набытых ведаў і сфармаваных пазыцый, крытыкі і працы над інтэлектуальнымі задачамі, гэта месца сустрэчы не проста з выкладчыкамі, а з калегамі.

Тэорыі і практыкі дэмакратыі. Вячаслаў Бабровіч

Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску. Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў

Метадалагічны семінарУладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская

Універсітэцкі семінар.

Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта, неабходна падаць заяўку да 10 кастрычніка (форма заяўкі па спасылцы курса/школы).

Разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у “Праграме на год” на сайце Лятучага універсітэта.

  • Усе  заняткі бясплатныя
  • Заняткі  першага і другога ўзроўня будуць праходзіць па вечарох і пераважна ў працоўныя дні
  • Па  дадатковых пытаннях можэце звяртацца па адрасе [email protected] 

Latest Posts

Лидер — это часть команды. Как в Молдове проходят «шведские» кружки

В феврале этого года мы отметили годовщину открытия кружков АБФ Беларусь в Республике Молдова. Вот уже целый год, как АБФ Беларусь действует в городе...

Шведские кружки АБФ в Польше, как итог вынужденной эммиграции

Когда вы подводите итоги? Только ли перед новым годом? Кто-то подводит итоги перед своим днём рождения, кто-то после окончания рабочего проекта или личных отношений, кто-то заново...

Ценностная компания #10ценностейАБФ

На связи команда АБФ, сегодня расскажем про ценностную компанию #10ценностейАБФ, а также про то, что для наших участни_ц обозначает ценность “солидарность”. На всех наших шведских...

Восстановиться и двигаться дальше!

Четыре невероятных дня на психологическое и физическое восстановление получили лидер_ки шведских кружков АБФ в Украине. В условиях жестокой войны, постоянного физического и морального напряжения,...

Мы в соцсетях

Не пропустите

Вакансии РМОО ВСТРЕЧА

РМОО "Встреча" объявляет конкурс на вакансии Юриста, Бухгалтера и специалиста по кадровому делопроизводству. Конкурс на должность юриста Продолжительность работы: 1 февраля 2022 – 31 декабря 2022 года. Процедура...

Ценности – это наше сознательное отношение к себе и к другим людям

Всем привет, на связи Хельга! Сегодня я хочу затронуть одну очень важную тему – про ценности. Ценности – это наше сознательное отношение к себе и к другим людям: дома,...

АБФ в Вильнюсе – это …

В начале сентября АБФ Беларусь открылась в Вильнюсе и в этом сезоне прошло много кружков, различные тренинги и семинары. Что такое АБФ? Что дает АБФ людям?...

«Женское лидерство» в городе Херсон

В Херсоне(Украина) на базе женского коворкинга  ОО «Успешная женщина» проводятся два шведских кружка АБФ по женскому лидерству и саморазвитию  для девушек до 45 и...

Как повышать качество своей жизни

1 ноября в Киеве лидер Денис запустил кружок "Как повысить качество своей жизни". На первой встрече было 3 человека. Запуск совпал с началом локдауна в городе. Но мы не...

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.