Школьнікі і студэнты пачалі навучальны год, а АБФ у Гомелі распачаў новы сезон. Старыя і новыя гурткі ўваходзяць у звыклы рытм работы. Шведскія гурткі народнай адукацыі дапамагаюць натхніцца і вывучаць нешта новае кожны раз.

Гурток размоўнай англійскай мовы Speak Up паспеў абмеркаваць як прайшло лета і распланаваць работу на бліжэйшы час. Заняткі праходзяць кожную сераду, наведвальнікі_ніцы абмяркоўваюць тэму, адказваюць на пытанні адзін аднаго, вывучаюць новыя словы і спрабуюць пазбавіцца комплексаў выказваць свае думкі па-англійску.
Гендарныя даследванні — гурток, дзе ўдзельнікі_ніцы вучацца размаўляць адкрыта пра гендар і вывучаюць актульныя і важныя тэмы. За гэтыя тыдні заняткі паднялі такія пытанні, як фармальная і нефармальная адукацыя, цкаванне ў інтэрнэце.

На гэтым тыдні 28 верасня ўдзельнікі_ніцы экалагічнага гуртка Eco Up будуць разам прыбіраць і сартыраваць смецце. Акрамя прыборкі мы разважаем пра ролю чалавека ў экалогіі, фармуем экалагічны лад жыцця. Пачатак а 12.00 на прыпынку «Сонечная».
Новы гурток Zoo Up пра тое, як правільна даглядаць за хатнімі жывёламі пройдзе 3 кастрычніка, пачатак а 19.00. Першая тэма: «Каты і коткі» ў нас дома.
У вас ёсць ідэі і вы хочаце распачаць свой гурток? Пішыце нам!
