Вакацыі скончыліся і актыўна пачала сваю дзейнасць гомельская каманда АБФ. У новым навучальным сезоне ўжо прайшлі гурткі, якія збіраюць сталых і новых наведвальнікаў.
Гомельскі рэгіён адрозніваецца стабільным наборам гурткоў, якія працуюць ужо не першы год. Гурток размоўнай англійскай мовы “Speak Up” праходзіць па серадах (19.00), “Гендарныя даследванні” па суботах (19.00) і гурток “АРТ-тэрапія”, які ладзіцца раз на месяц і звычайна займае чацвер (18.00).
Самым насычаным па наведвальнасці ў гэтым месяцы стаў гурток англійскай мовы, дзе абмеркавалі тэмы: “Музыка”, “Літаратура і кнігі”, “Мастацтва і фільмы”, “Гульні”. Каардынатарка гуртка Алеся Аўласевіч дзеліцца:
У нас няма настаўніка, які будзе тлумачыць правілы і прымушаць рабіць граматычныя практыкаванні. Мы разам тлумачым тое, што ведаем адзін аднаму. Самае галоўнае, што мы размаўляем і паляпшаем навыкі размоўнай англійскай мовы. Гурток нават не сыходзіў на вакацыі, настолькі ён папулярны. Спадзяемся, што акрамя добрай наведвальнасці, удзельнікі будуць станавіцца чальцамі нашага АБФ.
“Гендарныя даследванні”, які спалучае тэорыю і асабісты досьвед наведвальнікаў абмеркаваў у гэтым месяцы тэмы: “Кантрацэпцыя”, “Мізандрыя”. Скончыцца месяц тэмай “Харасмэнт”.
У гэтым навучальным сезоне каманда АБФ хоча пачаць гурток па экалагічнай граматнасці. Калі вы маеце ідэі груткоў, якія вам было б цікава наведваць і праводзіць, то пішыце нам у сацыяльных сетках!
У наступным месяцы Гомельскае АБФ рыхтуе Рэгіянальную канферэнцыю, дзе чакаюцца змены ў складзе рэгіянальнага Савета.
Усе мерапрыемствы праходзяць у Цэнтры беларускай мовы, вул. Прцоўная, 7а, 2 паверх, 14 кабінет. Тэлефон для даведак +375299089162