Чт. 5 декабря, 2024, 5:55
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

Разнявольванне душы і цела

Гэта першы гурток, які запусціла спадарыня Мікола ў гэтым сезоне. Гэты гурток АБФ быў адчынены як адказ на запыт аб вызваленні ад зажатасцяў, якія замінаюць паўнацэнна жыць, развівацца і радавацца жыццю.

Вось што кажа сама лідарка аб ідэі гуртка:

“Ці адчуваеце вы скаванасць цела, рухаў, голасу? Ці адчуваеце заціснутасць пры стасаваннях? Ці доўга разважаеце, як лепш сказаць, сфармуляваць? А як наконт унутраных забаронаў кшталту «я не такі чалавек, каб…[паставіце сваё]»? Ці часта адчуваеце сорам за сябе? Ці адчуваеце вы, што на людзях і сам на сам вы проста два розныя чалавекі? Ідэя гуртка – вызваліцца ад ланцугоў, якія замінаюць нам жыць у гармоніі з сабой і сусветам.”

На першай сустрэчы мы вельмі файна пабрэнштормілі і вызначылі метады простыя і невідавочныя, з дапамогай якіх мы можам разняволіцца, сярод іх:

  • прачнуцца, адразу ўключыць музыку і танчыць 5-10 хвілін;
  • зрабіць тое, што ты сабе забаранялі, проста без асаблівых чаканняў і паглядзець, што будзе;
  • вызначыць сваю галоўную зажатасць, разам пабрэйншторміць, што з ёй можна зрабіць;
  • пазнаёміцца на вуліцы з чалавекам, які/якая табе спадабаўся.

Гуртку 1,5 месяцы, і вось што кажуць нашы ўдзельніцы і ўдзельнікі наконт свайго разнявольвання:

Доктар Сяржук: “На сустрэчы па разнявольванню доктар настолькі разняволіўся, што выпадкова здарыўся ніжні брэйк у форме накшталт двайной чарапашкі пад акапанемент трэш мяталу🤷‍♂️”

Удзельніца гуртка: “Нягледзячы на тое, што я была на некалькіх сустрэчах, мне здаецца, я зрабіла крок да свайго разнявольвання. Мы прапрацавалі некаторыя моманты, напрыклад, я для сябе знайшла, што ў мяне ёсць складанасці з тым, каб пець, і мы пачалі пець. І нягледзячы на тое, што пяю я, канешне, так сабе, я думаю, што гэта вельмі добрая практыка, таму што гэта такі нейкі выклік да сябе.

Мне падабаецца гісторыя разнявольвання праз працу са стрэсам, для мяне гэта прам клёва, таму што гэта сур’ёзны нейкі такі выклік – хух! – ты збіраешся і робіш. Таму гэта прам супер! І вельмі клёва, вось мы як раз на адной сустрэчы размаўлялі наконт страхаў. Я ўвогуле атрымала адказ на сваё пытанне, і гэта прам супер!…Я зрабіла некалькі крокаў, але гэта вельмі важныя некалькі крокаў да майго разнявольвання.”

Спадарыня Мікола: “Мне падабаецца, што ёсць бяспечная сацыяльная прастора, дзе можна апрабіраваць тыя рэчы, у якіх адчуваеш сябе няўпэўнена, і праз гэта звычайна не робіш іх.

Напэўна, я стала больш смела праяўляць сваю асобу ў стасунках з людзьмі, менш баяцца не так пажартаваць ці паказацца нейкай не такой. Насамрэч, змяненні пачаліся тады, калі я проста асэнсавала, што для мяне важна ў стасунках мець гэтую лёгкасць, спантаннасць і ігрывасць.”

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.