Гэта самы спантанны гурток ў гісторыі АБФ Сакартвэла. Чаму спантанны? Бо ён быў прыдуманы і распачаты меньш чым за палову сутак.
У папярэдніх сезонах у нас быў гуток Motivation & Hardcore ад гэтай самай лідаркі гуртка АБФ, якая распачала HARD CORE & DISCIPLINE. Motivation & Hardcore – быў толькі жаночым, а HARD CORE & DISCIPLINE – для ўсіх. На першым гуртку мы дастаткова заматываваліся, каб на другім – жорстка задысцыплінавацца.
Што наўогул значыць хардкор і як ён звязаны з матывацыяй і дысцыплінай?
Вось што кажуць удзельніцы і удзельнікі гуртка:
Вольга: “Для мяне хардкор – гэта нешта трушнае, тое што знаходзіцца ўсярэдзіне мяне. Гэта – стыль майго жыцця. Гурток з такой назвай я проста не магла прапусціць! З дысцыплінай я не так сябрую. І гэта норм.
Хвалі хардкору могуць вельмі хутка закінуць цябе ў месца ці абставіны тваіх валогіх мараў. Дысцыпліна таксама дазволіць табе “даплыць” туды ж, алё у больш спакойным тэмпе, за больш доўгі час і, магчыма, больш здаровым фізічна і псіхічна.
Я лічу, што хардкор з дысцыплінай – гэта не сумяшчальныя, супрацялеглыя інструменты, таму так цікава было адклікнуцца на выклік нашага гуртка і паспрабаваць хардкорна задысцыплінавацца ці задысыцплінавана пахардкорыць!
Мне вельмі падабаецца што ў нас на гуртку хардкорный падыход праяўляецца ў тым што мы пачынаем сустрэчу хвіліна ў хвіліну, гурток доўжыцца гадзіну + поўгадзінкі на рэфлексію. Мы намагаемся не адхіляцца ад тэмы і не пераўтвараць сустрэчу ў вячоркі, як гэта нярэдка бывае на гуртках. Кожнай і кожнаму мы вылучаем час на выказванне свайго меркавання. Я лічу што калі б людзі працавалі так, як мы працуем на нашым гуртку, то час працы скараціўся б ў два разы пры захаванни той жа эффектыўнасці, а псіхічнае здароў’е – палепшылася.”
Кастусь: “Хардкор патрэбен каб падтрымаць дысцыпліну.
Мне кола дапамагло вызначыцца з прыярытэтамі і наадварот расслабіцца і жыць свае жыццё, зразумець што я жадаю рабіць у вольны час
Для сябе я вызначыў што жадаю больш спяваць і танчыць і таму я знайшоў адпаведныя кампаніі”
Удельніца гуртка: “Для мяне хардкор – гэта нешта такое неверагодна дысцыплінаванае. Спачатку я такая жыву сабе жыву, нічога не раблю, а заўтра пачынаю весці гэтую дысцыпліну неяк супер хардкорна, тыпу ўстаю заўсёды а дзесятай (нататка: для павольнага рытма жыцця Батумі – гэта вельмі рана), напрыклад, ну вось нешта такое…
На мяне гурток вельмі паўплываў: я пачала весці апку, якуя хацела весці…таму я лічу што гэта поспех. Таму я вельмі рада, што папала ў гэты гурток і што мы столькі ўсяго робім, вучымся і працуем над сабой – гэта вельмі важна.”