Сб. 3 июня, 2023, 15:03
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian

Тыдзень Роднай мовы ў АБФ Магілёў. Як гэта было

«Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы?»

Віктар Марціновіч

Пад час падрыхтоўкi да Тыдня Роднай мовы, АБФ Магiлёў звярнулiся да сваiх даўних сяброў i вельмi яскрава правялi разам некалькi мерапрыемстваў.

У пачатку тыдня мы наведалі занятак у суполцы Беларускія народныя танцы ў Магілёве. Танцавалі без прыпынку i перадышкі 2,5 гадзіны, нам не хапала часу не тое, што на традыцыйную для АБФ кава-паўзу, але і проста на глыток вады. З нязвычкі і без падрыхтоўкі гэта вельмі цяжка, бо ў танцы працуюць не толькі рукі-ногі, але і галава. Хоць дасведчаныя танцоры прасілі адключаць галаву, проста слухаць музыку і атрымліваць задавальненне ад танца і ад узаемадзеяння з партнёрам, а таксама абавязкова ўсміхацца. Гэта выдатная замена фітнесу і магчымасць трымаць сябе ў выдатнай форме! А яшчэ гэта трэніроўка для вашага мозгу, бо вам давядзецца запомніць і трымаць у галаве шмат танцавальных элементаў і іх парадак прытрымлівання, ды яшчэ можна ў танцы падпяваць.

Падчас танцаў, нас не толькі вучылі танцавальным звязкам і важнасцi правільнай пастаноўкі ног, але і ўводзілі ў гісторыю і псіхалогію народнага танца, важнасць ўзаемадзеяння партнёраў. Кажуць, што падчас святаў, нашы продкі маглі танцаваць усю ноч. Танцуючы ты мог зразумець ці падыходзіць табе той ці іншы чалавек энергетычна, фізічна і калі пара станцовывалась, складвалася, то часцяком гэтая пара стварала сям’ю.

Нам удалося апрабаваць на сабе і простыя, і павольныя, і складаныя, і хуткія, танцы ў пары, са зменай партнёраў, танцы ў тройцы і ў чацвёрцы, такія як «Базар», «Лявоніху», «Яблычак», «Млын», «Кракавяк», «Матлёт» і многія іншыя.

Вось што кажуць пра беларускія народныя танцы самі заснавальнікі суполкі:

Народныя танцы — не проста забаўка і актыўнасць, гэта канцэнтрацыя народнага досведу і культуры для найлепшага трэнінгу — фізічнага, маральнага, нават разумовага. Танчыць пад простыя рытмічныя мелодыі, здаецца, проста, але кожны танец складаецца з некалькіх рухаў, нескладаных, але прадуманых, за якімі трэба паспяваць, падтрымліваць добрую каардынацыю, не губляць сувязь з партнёрам. Гэтыя рухі і мелодыіі ўдасканаліваліся на працягу стагоддзяў, а можа і болей, таму ніякія сучасныя фітнесы і трэнінгі не дадуць большага эфекту ў аздараўленні арганізму. Больш таго — нацыянальныя танцы ўласцівы пэўнай мясцовасці, генатыпу мясцовых жыхароў, іхнаму ладу жыцця, яны ўваходзяць у рэзананс з целам і душой, трапляюць у самыя глыбіны падсвядомасці, вяртаюць да спрадвечных каштоўнасцяў і ўяўленняў.

Калі вы захочаце, як і мы, весела і энергічна пазнаёміцца з культурай беларускага народнага танца, то прыходзьце на заняткі і вас усяму навучаць.

Апасля танцаў мы не маглi не наведацца ў госцi да суполкi Беларускія народныя спевы ў Магілёве.

Гэта гурток аматараў і прыхільнікаў беларускіх спеваў, якiя запрашаюць далучацца да ўдзелу — гуртавацца, вучыцца, падтрымліваць адно днага, і спяваць сваё! Арганiзатаркi заўсёды шукаюць для супрацы музыкаў i аматарскiя калектывы народна-iнструментальнай мастацкай творчасцi (скрыпачоў, гарманістаў, бубначоў, дудароў, выканаўцаў народных прыпевак, а таксама iндывiдуальных выканаўцаў на народных iнструментах) для сумесных рэпетыцый.

Мы паразмаўлялi з адной з удзельнiц i суарганiзатарак Волей Семчанка:

«Я не вялiкi тэарэтык, ну што я ведаю — cа спевамi цэлая фiлазофiя. Гэта такая частка народная культуры, якая не з’яўляецца сцэнiчнай. Спявалi людзi ў розных сiтуацыях. Спявалi памiж сабой «бяседныя песнi» — сабралiсь за сталом, альбо проста сабралiся i спяюць якую-небудзь лiрыку, альбо якоегоркае жыццё, несчаснае каханне, пра цяжкi лёс. Такiя дэпрэсiўныя песнi былi, але не толькi, былi i вясёлыя, былi песнi абрадавыя. Вось ёсць пазаабрадавыя, якiя не звязаныя з абрадамi, а ёсць абрадавыя. Напрыклад, каляндарна-абрадавыя i iх сваюць па ўсяму каляндарнаму цыклу – вясна, Масленiца, гукаем вясну, потым вясна пераходзiць у лета, троiцкiя, купальскiя, потым жнiво, дажынкi, восеньскiя, пацiхоньку падбiраемся да Калядаў, поставыя песнi, якiя спяваюць у пост, такiм чынам праходзiм увесь каляндарны цыкл. Ёсць сямйна-абрадавыя песнi – вясельныя, хрэсбiны. I яны ўсе розныя, адрознiваюцца ад рэгiёна. Нават у суседнiх вёскахмогуць трошкi па-рознаму пець. Важна рэгiянальная манера – у Прыдняпроў’i па-аднаму, у Палессi, цi на поўначы Беларусi зусiм па-iншаму, адна маленькая Беларусь, а колькi розных манер! Таксама ў адной i той жа мясцовасцi лiрычныя песнi вельмi адрознiваюцца ад абрадавых, а ў абрадавых могуць быць, напрыклад, купальскiя песнi з адной i той жа мясцовасцi розныя тэксты, а ўсе спяваюцца на адзiн матыў, альбо з нюансамi, то есць iх мiльёны гэтых нюансаў. Гэта вельмi-вельмi складаны пласт народнай культуры песнi i яны ўсе прымеркаваныя да нейкай сiтуацыi. I мы ня можам летам спець калядную песню, гэта ня правiльна. Песня – гэта стан, тое што гарманiзуе чалавека з наваколлем. Калi пяешь чыста, гарманiчна, ва ўнiсон – гэта гарманiзуе цябе, прастору, твой мiкракосм i макракосм. «Пракачаныя» бабулi сваiмi песнямi могуць выклiкаць дождж, калi ён патрэбен альбо калi не пагукаешь вясну яна ж не прыдзе. Но песня традыцыйнай культуры нiколi не спявалася проста так, яна мела сваю функцыю, гэта магiя па сутнасцi, асаблiва што датычыцца да абрадавых песен. Таму вельмi важна спяваць дакладна з нюансамi. Мы зараза пераймаем усё гэта, спрабуем, у сiлу нашых нейкiх здольнасцеў музычных, фiзычных. Хочацца скапiраваць i бабак. Здаецца, што там бабулькi спяюць нейкую просценькую песню, шапялявяць, але паслузайце гэту песню i вы зразумееце на колькi яна прыгожая.i гэта не хлусня, гэта рэальна так. Такiя гармонii, якiя сучаснаму вуху часам могуць здавацца незвыкымi, але чым большу гэта ўнiкаешь, тым больш разбiраеш проста касмiчную прыгажосць гэтых песен. Мала таго что я ны прыгожыя .так яны лекавыя, рэальна дапамагаюць табе, цела i душу прыводзяць у гармонiю. А ёсць песнi вельмi горкiя – рэкрукiя, такiя цяжкiя, калi рэкрутаў забiралi на шмат год у войска. Ёсць песни вельмi страшныя, пра смерць, ёсць жорскiя, напрыклад жорскi раманс, ны пра страшную любоў, пра помсту, пра непрыемныя выпадкi, но спяюцца яны з унутраннай усмешкай, сцябуцца людзi, а ёсць песнi вельмi горкiя, горасныя. Як шырокi спектр чалавечых эмоцый, так и музычных эмоцый. Гэтыя песнi дапамагалi перажыць нейкiя стрэссавыя станы, якiя чалавек так бы не перажыў. У сучаснай культуры няма нават з чым параўнаць, але людзi маюць патрэбу ў гэтых песнях. Часта людзi збiраюцца за сталом, ды спяваюць якую-небудзь ерунду, таму што нiчога больш ня ведаюць, а каб яны ведалi нашы традыцыйныя песнi, то зусiм па-iншаму было б. У людзей ёсць патрэба спяваць

Кожны чацверг нашыя сябры «Мова нанова» праводзяць курсы вывучання беларускай мовы. На Тыдне Роднай мовы разам з АБФ настаўнiкi i ўдзельнiкi атрымалi магчымасць навучацца гуляючы. «Кракадзiл», «Элiяс», «Экiвокi» не толкi вясёлыя гульнi, але ж i развiваючыя камунiкатыўныя ды лiдэрскiя здольнасцi.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнiкi атрымалi салодкiя падарункi, бо любая гульня нашмат цiкавей, калi ў вынiку цябе чакае прыз.

А што вам вядома пра Масленіцу, апроч бліноў? На прэзентацыi “Масленка: пра бліны і не толькі” ад АБФ Магiлёў i Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Магілёва

Этнографка Алена Ляшкевіч распавяла пра: традыцыі святавання Масленкі, як святкавалі Масленку ў розных рэгіёнах нашай краіны, дзе захаваліся абрады ў жывой традыцыі, чым адметная Масленка на Магілёўшчыне, што сімвалізуюць масленічныя бліны і пудзіла, чаму менавіта яны сталі самымі пазнавальнымі атрыбутамі свята.

Трошкi паслухалi песень, патанчылi i пагулялi ў традыцыйныя масленiчныя гульнi, напрыклад, “Яшчур”, які ў нашым рэгіёне на Масленку практыкаваўся.

А яшчэ мы калодкі вешалі.

Дазналiся рэцэпт выпякання печыва-чырачак з Тонежа. Такіх жа птушачак можна пекчы да гукання вясны на любое свята (Сарагі, Звеставанне і інш.)

АБФ Магiлёў выказвае вялікую ўдзячнасць суполкам Беларускія народныя танцы ў Магілёве, Беларускія народныя спевы ў Магілёве i Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству Магілёва, Мова нанова за вашы дружбу, весялосьць, настрой, веды, любоў да сваёй справы і народнай культуры, прасоўванне каштоўнасцяў і адраджэнне родных традыцый.

Жадаем вам расці і развівацца, пашыраць публіку і дасягаць прызнання грамадства.

Даражэнькiя ўдзельнікі шведских гурткоў, паважайце родную мову, нацыянальныя традыцii сваёй зямлi i прыходзьце ў госці да нас у АБФ Магiлёў, а таксама зазірніце ў госці да нашых сяброў і мы зможам навучыць адзін аднаго і выдатна правядзем час разам!

Усе навіны АБФ.

Latest Posts

Шведский кружок «Iнтегранти»: творчество, сближение, путешествие и личностное развитие

В мире, где кажд:ая из нас стремится найти свое место под солнцем и раскрыть свой потенциал, иногда нам нужна поддержка и вдохновение от тех,...

КиноКлуб в Кракове. Уютное место для просмотра и обсуждения кино

В наше время современные технологии дают возможность смотреть любимые фильмы где угодно и когда угодно. Но что же делать, если после просмотра у вас...

Playback-театр в АБФ

Михаил Чайлахян, лидер шведского кружка “Playback-театр”: ʺШесть лет назад я познакомился с жанром плейбэк театра, став музыкантом московского театра Playback01. Плейбэк театр – это театр, в...

АБФ — це невід’ємна частина життя. Знайомство з лідеркою шведського гуртка “WOMEN SPACE” Оленою Шепелевою

Для мене особисто АБФ - це невід'ємна частина життя, джерело натхнення та можливостей для саморозвитку. Вона дає мені змогу працювати зі знаннями, ділитися досвідом...

Мы в соцсетях

Не пропустите

«Но ведь у нас такого не было никогда!» — Как Ольга запускала Шведские кружки в Молдове

Как всё неформальное, наше интервью началось в 3 часа ночи возле Стокгольмского автовокзала под крики чаек в атмосфере спокойствия шведской столицы. Чем ты занималась до...

Открытие офиса АБФ в Грузии 🥳

Вот уже полгода работают шведские кружки в Грузии. 3 июня состоялось замечательное событие – мы открыли офис АБФ в столице Аджарии – городе Батуми! На...

ВДНОВЛЮЄМО гуртки – ВІДНОВЛЮЄМО УКРАІНУ!

Саме так ми вирішили і відновили роботу наших гуртків в тих громадах Украіні де немає активних бойових дій, які не контролюються російськими окупантами, або...

Татьяна Бадмажапова лидерка кружка «Блогинг 2.0» в Батуми

Блог – это не только красивые фотографии в ленте, а ещё площадка для самореализации. Сами участники_цы кружка называют свои встречи терапевтическими, ведь именно тут...

Кружки для мира

Март месяц, в связи с политической ситуацией в соседних странах, был напряжённым и тревожным для участников Шведских Кружков АБФ Беларусь в Молдове. Война в...

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.