Установа “Новая Эўразія” сумесна з Офісам эўрапейскай экспэртызы і камунікацыяў аб’яўляюць конкурс на вакансію “Каардынатар Форуму”, які пройдзе 11-12 сакавіка 2017 г.Службовыя абавязкі каардынатара / каардынатаркі:
– Агульная каардынацыя падрыхтоўкі і правядзеньня Форуму;
– Каардынацыя працы рабочых груп Арганізацыйнага камітэту (арганізацыя працоўных сустрэч, удзел ва ўсіх сустрэчах, вядзеньне пратаколаў, інфармаваньне сябраў Арганізацыйнага камітэту аб хадзе падрыхтоўкі);
– Падтрымка камунікацыі з арганізатарамі, удзельнікамі і экспэртамі: апрацоўка сьпісаў рэгістрацыі, лагістычная камунікацыя;
– Падрыхтоўка лагістыкі Форуму (памяшканьне, абсталяваньне, інфармаваньне ўдзельнікаў, канцтавары, матэрыялы, візуальная прадукцыя);
– Арганізацыя культурнай праграмы на Форуме;
– Збор інфармацыі аб выніках Форуму (апытаньне ўдзельнікаў, агляд публікацыяў у мэдыя, збор адзнак экспэртаў) і падрыхтоўка справаздачы.
Тэрмін працы: 15 студзеня – 15 красавіка 2017 г.
Каб прыняць удзел у конкурсе на вакансію, неабходна да 10 студзеня 2017 г. даслаць рэзюмэ праз эл. адрас: [email protected].
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
Паводле oeec.by