Вт. 30 апреля, 2024, 19:31
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

“Дзякуй, што зрабілі гэта”: як прайшоў RADA Market у Вільні?

У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня ў Вільні прайшоў кірмаш сацыяльных ініцыятыў – RADA Market. На стэндах можна было не толькі пазнаёміцца з арганізацыямі, але і паўдзельнічаць у іх актыўнасцях.

Фота: РАДА
Фота: РАДА

Лічбы RADA Marketa

• 57 прадстаўнікоў_ніц арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц

• больш за 250 гасцей

• сабралі 907 еўра для праекта “Палітвязынка

Ярмарка ініцыятыў

На мерапрыемстве можна было пазнаёміцца з дзейнасцю ЭкадомАктыўным быць файнаМайстэрня паштовак салідарнасціНовыя рэгіёныЦэнтр новых ідэйВаланцёрская служба Праваабарончага цэнтра “Вясна”Вольныя паштоўкіМаладыя людзі+, Кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняўініцыятыва форум-тэатр “Адчуй”, сацыяльная кампанія “Гэта ОКЕЙ”, накіраваная супраць стыгматызацыі ЛГБТК+ людзей, Art Yard Community: праект па стварэнні кам’юніці праз мастацтва, Моладзевы блокГодна.

Адной са скразных тэмаў на Кірмашы сталі правы чалавека і палітзняволеныя. У наведвальнікаў_ніц была магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю Валанцёрскай службы “Вясны”, кампаніяй салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasnaМайстэрняй паштовак салідарнасці, а таксама атрымаць бясплатную кансультацыю ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека. Акром гэтага, прайшоў аўкцыён у падтрымку палітзняволеных, сродкі ад якога пойдуць праекту “Палітвязынка”.

Фота: РАДА

Адразу на ўваходзе ў тэатр «Вільняус класіка» прысутных віталі арганізатаркі. Як расказала генеральная сакратарка “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ, асноўная мэта – пазнаёміць арганізацыі паміж сабой, а беларусаў_ак з арганізацыямі.

RADA Market мы арганізавалі, таму што лічым важным даваць людзям магчымасць спаткацца і знаёміцца, расказываць, хто што робіць і чым можа быць карысны іншым, асабліва ў наш нялёгкі час, калі мы ўсе раз’ехаліся.

Ці цяжка было сабраць людзей? Не, усе з вялікімі задавальненнем адгукнуліся на тое, каб пабыць разам і адно аднаму памахаць рукой. Спадзяюся, што і прысутным будзе цікава.

Усяго ў RADA Market удзельнічала 57 арганізацый і рамеснікаў_ніц. Прычым многія не проста расказывалі пра сваю дзейнасць, але і прапанавалі вывучыць яе на практыцы. Цэнтр новых ідэй у асобе Яўгена Фядотава запрашаў прысутных далучыцца да сацыялагічных даследаванняў.

Мы прадстаўляем дзве актыўнасці, якія звязаны з нашымі даследаваннямі. Першая – пра рэйтынг беларускіх гарадоў. Мы прааналізавалі экRAалагічную сітуацыю, адукацыю, медыцыну і іншыя аспекты, і склалі свой рэйтынг. Але ўдзельнікі_цы RADA Market могуць прагаласаваць прама ў нас на стэндзе, за тое, што бліжэй будзе да іх сэрца.

Другая актыўнасць у нас звязана з даследаваннем «Што думаюць беларусы?» наконт смяротнага пакарання, наконт беларускай мовы і г.д. Удзельнікі_цы RADA Market могуць паспрабаваць прадказаць вынікі гэтай сацыялогіі.

Фота: Вольга Сямашка

Арганізацыя «Актыўным быць файна», якая спецыялізуецца на шведскіх гуртках, запрашала беларусаў_ак актыўна далучацца да праекта за сваімі ведамі і вопытам, каб вучыць іншых – кажа каардынатарка АБФ в Вільне Ксенія Літвінава.

Мы арганізацыя нефармальнай адукацыі, праводзім гурткі для дарослых і дзяцей па шведскай методыцы: у нас няма настаўнікаў, мы працуем па прынцыпе, дзе «роўны навучае роўнага». Пакуль да 1 верасня мы на вакацыях. Пасля будуць працягваецца 9 нашых гурткоў для дарослых, 5 гурткоў для дзяцей. Таксама ў нас з’явіцца анонс, што мы шукаем лідарак і лідараў і прапануем ім адкрыць свае новыя гурткі.

Фота: Вольга Сямашка

Адразу некалькі моладзевых праектаў і ініцыятыў былі прысвечаны палітвязням. «Майстэрня паштовак салідарнасці» ужо тры гады дапамагае падтрымліваць сувязь з беларусамі_камі, якія знаходзяцца за кратамі. Больш за 15 тысяч паштовак накіравалася за гэты час у Беларусь – расказала каардынатарка праекту Дар’я Рублеўская.

«Сёння мы наведвальнікам і наведвальніцам прапануем тры опцыі: першая класічная – напісаць паштоўку палітвязню, другая – намаляваць паштоўку, мы гэты малюнак пасля адлічбуем і зробім з яго паштоўку, і, нарэшце, прапануем напісаць бясконцы ліст палітвязню: адзін чалавек пачынае пісаць, а наступныя чытаюць увесь гэты ліст і дапісваюць па адным радочку. Мы пасля гэты ліст апублікуем у нашых сацыяльных сетках і перадамо праз усіх сваякоў, з якімі мы маем сувязі».

Фота: Вольга Сямашка

Арганізацыя «Экадом» падыйшла да паштовак палітвязням тэматычна. Тут пісалі экалагічным актывістам, якія зараз за кратамі – тлумачыць менеджарка «Экадому» Карына Салавей. За кожную паштоўку можна было атрымаць яблык.

— Мы прыцягваем увагу не проста да палітвязняў, але і да экапалітвязняў – да людзей, якія зараз за кратамі, але яны былі актыўнымі ў пэўным экаруху. Нехта раздаваў ежу бяздомным людзям, нехта быў актыўным у веларуху, нехта – у прыродаахоўнай дзейнасці. Гэта, напрыклад, Яўген Меркіс, Сцяпан Латыпаў, Віктар Фенчук.

Фота: Вольга Сямашка

Фота: vilnius.photo

Фота: vilnius.photo

Фота: vilnius.photo

Майстар-класы

Далучацца да творчасці можна было не толькі на стэндах арганізацый. Увесь дзень падчас RADA Market праходзілі майстар класы, дзе вучылі шыць лялек, ляпіць з гліны, клеіць канверты і нават ствараць мікра-зіны на тэму фемініскіх каштоўнасцей.

Фота: РАДА

Фота: vilnius.photo

Фота: vilnius.photo

Аўкцыён

На дабрачынным аўкцыёне мы сабралі 514 еўра для “Палітвязынкі”!

Лоты заслугоўваюць асобнай увагі:

  • Вафлі і падушачкі “Віцьба”
  • Афіша і кавалак сцяны з Кастрычніцкай
  • Чырвоная памада з Беларусі – адзін з сімвалаў жаночага пратэсту ў 2020. Белордызайн
  • Сгушчонка – на любы смак – і Рагачоўская, і Глыбоцкая
  • “Родная зямля”: колбачкі з зямлёй з Кастрычніцкай і каля Палаца Рэспублікі, каменьчыкі са Свіслачы
  • Палетка “Колеры Мінска” і кавалак вазы з праспекта
  • Сакрэтная розавая скрыня

Фота: РАДА

Фота: РАДА

Фота: РАДА

Фота: РАДА

Падзякі

  • “Vilniaus klasika”, асабіста Альбінасу і Вітісу
  • Інфармацыйнаму партнёру мерапрыемства – «Новая Беларусь». Праект, які быў створаны беларусамі_камі для беларусаў_ак. Там мы можам быць карыснымі адно аднаму і заставацца разам, дзе б мы ні былі. Запампуйце аплікацыю «Новая Беларусь»
  • Удзельнікам і ўдзельніцам
  • Гасцям
  • Музыкам
  • Каналу “Жизнь в Литве”

Крынiца: RADA

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.