Пт. 6 сентября, 2024, 20:16
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

АБФ на “TUTAKA-2024” — 12 дзён валанцерства, Маляваныч на гуртке дзевяцігадовай лідаркі, музычныя зоркі на Жывой Бібліятэке…

Штогод у Польшчы недалёка Беластока адбываецца вялікая беларуская падзея — фестываль абуджаных TUTAKA. На ім спалучаюцца розныя напрамкі беларускага культурніцкага жыцця — музыка, кірмаш майстроў, асветніцкія ворк-шопы, тэатральныя пастановы і шмат іншага. Гэтым годам у падрыхтоўке і арганізацыі мерапрыемства ўзялі ўдзел польскія актывісткі і актывісты  АБФ.

Падрыхтоўка да такой вялікай падзеі пачынаецца за тыдзень да самой імпрэзы, гэтым разам ад 6га ліпеня. Валанцёр:кі за гэты час рыхтуюць тэрыторыю, збіраюць і усталёўваюць павільёны, пракладаюць электычнасть і развешваюць асвяціцельныя прыборы — усебакова рыхтуюцца да сустрэчы гасцей фестывалю. Сярод валанцераў амаль траціна (8 чалавек) была з АБФ-Беларусь у Польшчы!

Сам фестываль доўжыўся цягам трох дзён — з 12 да 14 ліпеня ўключна. Штодзень АБФ праводзіў свае імпрэзы.

“Паўстанцы”

Валанцеры АБФ кожны дзень праводзілі знакамітую беларускую кульню “Паўстанцы”, заснаваную на падзеях 1863 года.

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

“Жывая Бібліятэка”

Не мінулі валанц:ёркі АБФ і наш любімы фармат — Жывую Бібліятэку. Кожны дзень праводзіліся сустрэчы з музыкамі, якія выступалі пазней увечары на сцэне. Нашымі “кнігамі” сталі:

  • Аляксанрд Памідораў
  • Luty Sakavik
  • :B:N
  • Karlen&Co
  • Разбітае Сэрца Пацана
  • KOOB
  • Yaugen
  • Soz

Усе удзельні:цы атрымалі памятны падарунак.

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

“Дзіцячая гульнатэка”

Не забыўся АБФ і пра маленькіх удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю. Для дзяцей і іх бацькоў зладзілі вялікую гурток з цэлыі мехам цікавых настольных гульняў. Лідарке гульнатэкі толькі споўнілася 9 гадоў, але яна цудоўна справілася з задачай і плануе адкруць адпаведны гурток восенню. Прынамсі, валанцёрыла дзяўчынка з бацькамі ад самага пачатку падрыхтоўкі. Завітаў падтрымаць маленькую лідарку сам спадар Маляваныч, і канечне так сама атрымаў наш падарунак!

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

“Квэст TUTAKA-2024”

 Самай фізічна-актыўнай імпрэзай ад АБФ стаў квэст, які праходзіў па ўсей тэрыторыі фестыавлю. Да пошуку кадоў і разгадванню занадак далучыліся нават АБФаўцы з Кракава, якія проста прыехалі на фестываль як госці. Усе каманды так сама атрымалі сімвалічныя прызы ад АБФ!

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

 

Некалькі іншых знакамітых асобаў, якія у мінуласці ці сучаснасці мелі дачцненне да АБФ на фестывалі так сама атрымалі невялікія падарункі!

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

АБФ Беларусь на TUTAKA-2024 в Польше

Пасля асноўных дней фестывалю валвнцеркі і валанцеры ад АБФ яшчэ некалькі дзён (да 17 ліпеня) разбіралі канструццыі, прыбіралі тэрыторыю, перавозілі на захаванне рэчы для наступнага фестывалю. Агулам, валанцёрыць на такім вялікім фестывалі АБФаўкам і АБФаўцам спадабалася і яны плануюць далучыцца і ў наступным годзе!

Галоўнае фота - Сайт ТУТАКА

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.