Сб. 27 апреля, 2024, 6:13
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

Ад шведскага эка-гуртка да экалагічнай ініцыятывы. Гісторыя ўзнікнення EcoJara у Аджарыі, Сакартвэла

Сёння прапануем вашай увазе інтэрв’ю з Аляксеем Аўчыннікавым, вельмі цікавым беларусам, які робіць шмат карысных спраў не толькі для Беларусі, але і ўсяго свету.

– Вітаем! Хто такі Аляксей Аучыннікаў тут і зараз?

Кліматычны і экалагічны актывіст, эксперт і журналіст з Беларусі, які зараз пражывае ў Сакартвэла.

EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь в Грузии
Аляксей Аучыннікаў

– Што такое EcoJara?

EcoJara (ЭкаДжˋара) – экалагічная ініцыятыва, мы працуем як валанцёрскае медыя. Зараз касцяк EcoJara – тры чалавекі і ўсе з Беларусі.

Усё пачалося з эка-гуртка, які мы рабілі у АБФ. Калі я апынуўся у Сакартвэла, я зразумеў, што добра будзе больш распавядаць пра экалогію і клімат, і як раз гэта супала са знаёмствам з АБФ. Мы пабачылі, што на гурток ходзяць адны і ты я ж людзі, якім цікава займацца экалагічнымі і кліматычнымі справамі, актывізмам.

EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
Эка-гурток у АБФ

У нас быў доўгі час фарміравання інцыятывы і мы зразумелі, што нам зручнее працаваць як медыя, дапамагаць іншым экалагічным ініцыятывам у Грузіі. На гэтым мы зараз канцэнтруемся, але у нас ёсць праекты, якія звязаны не толькі з медыя:

  • З дапамогай АБФ, мы робім устойлівыя паказы кіно раз на 2 тыдні.
  • Працягваем рабіць ініцыятыву My cup, please у Сакартвэла. Яе мэта — каб мага больш кавярань разлівалі гарбату і каву ў кубкі, якія прыносяць з сабой людзі. Гэта скарачае выкарыстанне аднаразовага посуду. Мы працуем над тым, каб кавярні рабілі зніжку для людзей са сваімі кубачкамі.
  • Дапамагаем праекту parki ar minda (у перакладзе з грузінскай – “пакет не патрэбен”) рабіць мапу, на якой паказаны кропкі сартавання смецця: пластык, пэт і г.д.
  • Робім лекцыі. Напрыклад, у нас была лекцыя па палітыцы звязанай з адаптацыяй да змены клімату. Мы намагаемся рабіць больш дэцэнтралізаваныя лекцыі, каб кожны і кожная мелі магчымасць распавесці аб разнастайных экалагічных ініцыятывах, напрыклад пра фрыганства у Батумі, пра фрымаркет.
  • Распрацовываем асобны праект па сартаванню смецця, гарадскім агародам, адаптыўным экалагічным практыкам.
  • Супрацоўнічаем з іншымі экалагічнымі і зоаабарончымі ініцыятывамі Батумі, такімі як Clean Rivers, DogCatBatumi, Recycleloc.

Адным словам, спрабуем працаваць як мага больш, наколькі дазваляе валанцёрскі час.

EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
Актывісты і актывісткі EcoJara распрацоўваюць сховішча для папяровых адыходаў
EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
Прыбіранне EcoJara
EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
Прывучаць клапаціцца аб наваколле з дзяцінства – лепшае што могуць зрабіць бацькі для сваіх дзяцей
EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
Цікавы факт: на уборках EcoJara адбылося знаёмства людзей, якія вырашылі стварыць новую эка-ініцыятыву па ачыстцы рэк Clean Rivers
EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
“Гэта мы ўдзельнічалі ў сусветнай акцыі адмовы ад выкапнага паліва.”

– Аляксей, распавядзі, калі ласка, ці узаемадзейнічайце вы з грузінскімі эка-ініцыятывамі і арганізацыямі і калі так, як адбываецца гэта ўзаемадзеянне?

Я знаём з грузінскімі арганізацыямі, напрыклад, з Зялёнай альтэрнатывай, Ricdog. Так, на пачатку года была адна сустрэча-знаёмства, якую ладзіла Інтэракцыя, беларуская рэлацаваная ініцыятыва. Арганізацыяй экалагічнай панелі займаліся я, прадстаўнікі і прадстаўніцы EcoJara. Тады мы паклікалі Нукзарі з Ricdog, Таццяну Рэмнёву з parki ar minda.

Каб больш развіваць экалагічныя ініцыятывы менавіта ў Грузіі нам зараз патрэбен чалавек, які ці якая добра валодае грузінскай мовай. Гэта вельмі важна для устойлівай працы – уключаць у яе мясцовых жыхароў і жыхарак.

EcoJara (ЭкаДжˋара) - АБФ Беларусь
Гараж у Тбілісі, у якім parki ar minda прымаюць адыходы на пераапрацоўку

Другая частка майго жыцця звязана з экалагічным рухам у Беларусі і я даволі актыўна ўдзельнічаю ў CAN (Climate Action Network) рэгіёну Ўсходняга Эўропа, Каўказ, Цэнтральная Азія. Там ідзе больш актыўная і бачная праца з экалагічнымі арганізацыямі Беларусі, Грузіі, Арменіі, Кыргыстана, Казахстана. Праз працу гэтых арганізацый мы намагаемся паўплываць на кліматычную палітыку ўсяго свету.

– Аляксей, дай нам, калі ласка, некалькі экалагічных парад.

  1. Вядзіце экалагічны лад жыцця
    Удзельнічайце у фрымаркетах – абменах рэчамі. Набывайце больш якасныя рэчы, адзенне, абутак, каб тэрмін іх выкарыстання быў больш доўгім. Цікаўцеся арганізацыямі, якія працуюць на радзіме і падтрымлівайце іх*.
  2. Спажывайце менш тавараў. Купляйце толькі неабходнае та якаснае.
    Адна з найбольшых экалагічных праблем сёння – смецце. Так, добра яго сартаваць, але ж калі ў вас увогуле застаецца не шмат чаго на выкід – то гэта лепш за ўсё.
  3.  Скарачайце вугляродны след
    Купляйце тавары, ежу краіны ў якой жывяце – не вытрачаюцца рэсурсы на іх дастаўку. Карыстайцеся грамадскім транспартам і цягніком – гэта значна ўплывае на зніжэнне узроўню вуглроднага следу.
  4. Цікаўцеся навінамі, артыкуламі
    Будзьце не напружаннымі ад жудасных навін, а зацікаўленнымі у тых, якія даюць адказы на пытанне што мы можам зрабіць каб дапамагчы і пазітыўна паўплываць на кліматычную і экалагічную сітуацыю. Назірайце, як прырода “працуе”, як адаптуецца і вы зразумееце яшчэ больш, чым з навін. Мяняйце свае жыцце такім чынам, каб мы маглі адаптавацца да зменаў і паменьшыць свой негатыўны ўплыў на гэтыя змены.

– Як пачаць цікавіцца прыродай?

У Аджарыі шмат розных раслін з усяго свету і даволі цікава, калі ты пачынаешь пра іх чытаць. Напрыклад, ёсць такая ліяна кудзу ці пуэрарія, яна пакрывае шчыльным зялёным покрывам вялікія тэрыторыі. У Кітае яна лічылася вельмі важная раслінкай, а у Японіі ёсць кудзімоці, японцы выкарыстоўваюць яе у ежу. Гэта даволі агрэсіўны інвазіўны (распаўсюджанне якога паграджае біялагічнай разнастайнасці) від, але ж вельмі цікавы. Калі я распавядаю людзям пра гэтую ліану, яны пачынаюць пра яе больш чытаць і дзівяцца “Вау!” і так паступова-паступова ўцягваюцца)

Яшчэ назіранне за прыродай – добрая дапамога вучоным. Ёсць такі дадатак Айнатураліст, які дапамагае зібраць дадзеныя і праз гэтыя дадзеныя вучоныя могуць разумець, як змяняюцца экасістэмы.

Напрыклад, я таксама займаюся аналізам экалагічных даследванняў наследкаў вайны ва Украіне, і ў гэтай сувязі вучоныя раюць выкарыстоўваць iNaturalist, запампоўваць фота флоры і фауны, якія вы знаходзіце, яны трапляюць у адкрытую базу, да якой маюць доступ вучоныя. У Грузіі не так шмат такіх даследчых суполак, гэта ніша вольная. Ёсць магчымасць сабраць сваю суполку і пачаць свае даследванні у межах гэтага дадатку.

Бліц тры на тры)

– Тры рандомных факта пра цябе

Я па адукацыі філёсаф
Я дрэнна плаваю, амаль што ня плаваю
Я граю на бас-гітары

– Тры чалавекі/праекты/ініцыятывы, якія моцна на цябе пауплывалі ў гэтым годзе

Лера, мая лепшая сябра, мая жонка, лічу, што узаемадзеянне з ёй моцна ўплывае на мяне та яе погляд на жыццё мяне вельмі натхняе.

Места, якое мы пачалі рабіць у Батумі і якое праходзіць амаль усе магчымыя стадыі трансфармацыі. Гэта месяца, якое было вельмі забруждана, там было шмат наследкаў ад людзей, якія ужываюць наркотыкі. Мы зрабілі за кароткі час амаль з гаўна і палак цікавую прастору, прычым рабілі гэта дыцэнтралізавана, каб не было адной_го чалаека, які ўсім кіруе.

Мяне вельмі натхняюць мае ўкраінскія сябры. Я разумею у якім складаным стане яны знаходзяцца і тым не менш, яны на шмат больш аптыместычныя, чым некаторыя мае знаёмыя беларусы. Бачна што ў іх жыцце б’е: яны працуюць, плануюць, дапамагаюць, яны шмат чаго робяць! Я спадзяюся, што мая праца дапаможа свабоднаму і шчасліваму жыццю маіх украінскіх сяброў і сябровак.

– Тры твае дасягнянні/скілы, якія ты набыў за гэты год

Стаў трохі менш лянівы. Калі я бачу што нешта трэба рабіць, асабліва калі разумею, што мае дзеянні могуць дапамагчы іншым людзям ці паўплываць на сітуацыю, змяніць яе – я падымаю сябе і раблю гэта.

Спадзяюся, што я пачаў больш прымаць хаос. Трэба быць адаптыўным, каб не ламацца і не выгараць, калі нешта ідзе не па плану.

Намагаюся больш цаніць свабоду іншых людзей. Усе што не дае нам быць свабоднымі – тое нас разбурае.

– Дзякуй, Аляксей, за тое што згадзіўся выдзеліць свой час, за тваю працу па выратаванню нашай планеты!

* беларускія экалагічныя ініцаятывы, якія працягваюць працаваць у Беларусі і якія можна і неабходна падтрымліваць

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.