Пт. 26 апреля, 2024, 21:06
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

4-ы сезон шведскіх гурткоў у Грузіі

Вітаю, сябры і сяброўкі,
на сувязі каардытнатарка грузінскай часткі АБФ Беларусь, Вольга Батумі!

З верасня бягучага года мы пачалі ўжо 4-ы сезон шведскіх гурткоў у Грузіі 🥳

Нагадаю тым, хто з намі даўно і пазнаёмлю тых, хто яшчэ не наведвалі нашыя гурткі, чым мы там займаемся і навошта яны патрэбны.

АБФ — Актыўнымі быць файна – гэта беларуская некамерцыйная арганізацыя, якая зараз працуе ў Літве, Украіне, Малдове, Грузіі і Польшчы. Дагэтуль АБФ працавала у Беларусі больш за 10 год. Знаходзячыся у розных краінах свету, мы працягваем працаваць для нашых беларускіх грамадзян і грамадзянак.*

Наша мэта – дэмакратызацыя грамадства праз нефармальную адукацыю. Аснова нашай методыкі – шведскія гурткі. Назва – па стране паходжання. Яна ўзнікла ў Швецыі 100 гадоў таму і, як кажуць самі шведы, моцна паўплывала на той узровень свядомасці і узровень жыцця на якім яны зараз знаходзяцца.

Як гэта працуе?

Мы ўсе разам вучымся ствараць каштоўнасную бяспечную прастору. Людзі, якія знаходзяцца і ўзаемадзейнічаюць у гэтай парсторы – падзяляюць адны і тыя ж каштоўнасці. У нашым выпадку, гэта дэмакратычныя каштоўнасці – свабода, інклюзія, роўнасць правоў і магчымасцяў, давер, сацыяльная справедлівасць. У такой прасторы не проста камфортна, але яшчэ і бяспечна.

У нас няма настаўнікаў, майстроў, выкладчыкаў. Наш дэвіз – “Роўны_ая навучаюць роўнага_ую”. Удзельнікі і удзельніцы гуртка самі вызначаюць тэму, мэту і метады, якімі яны будуць яе дасягаць.

У кожнага гуртка ёсць лідар ці лідарка – чалавек, які бярэ на сябе ініцыятыву сабраць людзей на першую сустрэчу гуртка. Але гэта не лідар у звыклым сэнсе гэтага слова. Гэта не той/тая чалавек, якая/якой на сябе “усё цягне”. Гэта, хутчэй, фасілітатар_ка, які/якая дапамагае ўдзельнікам і ўдзельніцам арганізавацца.

Не страшна калі у вас няма экспертнасці. Галоўнае – узаемадзеянні паміж людзьмі, веды – другасныя. Лідарам можа стаць кожны і кожная, трэба толькі жаданне!

Гурток будзе працаваць толькі тады, калі кожная персона бярэ на сябе адказнасць і сама вызначае меру гэтай адказнасці. Як гэта і адбываецца ў дэмакратычных грамадствах.

Дэмакратыя – гэта не толькі пра свабоду, гэта яшчэ і пра адказнасць.

За паўтара гады працы ў Грузіі ў нас было шмат цікавых гурткоў. Вось толькі некалькі з іх: марскі, керамікі, блогінг, музычны, гарбатны, сэксуальнай адукацыі, фем-гурток, перфарматыўнага танцу.

Гурткі – гэта перш за усё людзі. Лідарамі_камі, удзельнікамі_цамі былі вельмі цікавыя і разнастайныя людзі.

АБФ в Грузии

На гуртках людзі знаходзяць сяброў і сябровак, партнёраў_ак, працу, распачынаюць новыя праекты, натхняюцца адно адным, становяцца больш упэўненнымі і адкрытымі свету. Гэта прыемныя наступствы нефармальнай адукацыі, тое, што мы атрымоўваем акрамя ведаў – аднадумцаў, людзей якія нас могуць падтрымаць і зразумець. А гэта так важна ў бясконцых турах эміграцыі, якая зараз захіснула планету.

Мы запрашаем вас у нашу ўтульную прастору у сэрцы старого горада ў Батумі – распачынаць новыя і далучацца да існуючых гурткоў, праводзіць лекцыі, дыскусіі, ворк-шопы, мы адкрыты для любых фарматаў!

Прыходзьце самі, прыводзьце сваіх сяброў і сябровак, дарагія беларусы і беларускі.

Усе гурткі і мерапрыемствы АБФ праходзяць бескаштоўна.

Мова правядзення – тая, якую вы самі вызначыце і якая вам будзе камфортнай.

Да сустрэчы у АБФ. І памятайце, што Актыўнымі быць файна! 😉

* АБФ у Малдове і Украіне працуюць зараз з грамадзянамі і грамадзянкамі гэтых краін.

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.