Сб. 14 сентября, 2024, 23:58
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

«Крок за крокам. І абавязкова атрымаецца нешта цікавае». Размова з лідаркай АБФ ў Сакартвэла

Сёння мы паразмаўлялі з Лізай, якая ужо 3 гады вядзе шведскія гурткі ў Сакартвэла і не толькі.

Вітаю, Лізіко! Што для цябе АБФ сёння?

Вітаю!
АБФ для мяне сёння — месца, дзе я магу расслабіцца і атрымаць натхненне.

Распавядзі, калі ласка, сваю гісторыю знаёмства з АБФ.

Як ва ўсіх, напэўна, праз сябровак і сяброў. Мая сябровачка запрасіла мяне на свой першы гурток у Кіеве. Я у той дзень працавала і вырашала што: «Хопіць працаваць! Трэба ісці на гурток у АБФ да сваёй сябровачкі, гэта дакладна будзе крута і файна!» І я не пралічылася (*пасміхаецца). Гэта быў 2021 год.

Я ведаю што гісторыя на гэтым не скончываецца, што было далей?

Потым у мяне адбылася Акадэмія Лідарства ў Кіеве, потым свае гурткі паадчыняла. Потым паехала у Швецыю з лідаркамі з іншых краін — паглядзела як там працуе народная адукацыя.  Потым —  у Сакартвэла. Дзякуючы АБФ, я ў прынцыпе выехала з Украіны напачаку вайны (нат.:  АБФ арганізавала эвакуацыю Лізы ) і апынулася ў больш бяспечным месцы.

Якія гурткі ты адчыняла?

Іх было вельмі шмат. Былі гурткі Украінскай мовы, Стэндапу. Некалькі сустрэч было і усё на гэтым скончылася. Але гэта быў найлепшы вопыт. Не трэба чакаць што гурток адразу будзе вельмі папулярным або нейкі маштабны. Не. Некаторыя гурткі адкрываюцца каб проста сабрацца і паразмаўляць на першай сустрэчы і ўсё, такі вось лёс гуртка.

Самы мой улюблены гурток — Скетч, гэта мой першы адчынены гурток ў Грузіі, ў Батумі пасля эвакуацыі. У ім было шмат любові, пяшчоты, клопату. Я яшчэ раз хацела б у ім апынуцца.

Груток «Motivаtion&Hardcore» для жанчы, каб узмацніць сваю матывацыю. Мне здаецца, што мэта была дасягнута, таму як мы заўсёды збіраліся па панядзелкам а дванадцатай, трошкі атрымалася прадысцыплініравацца і заматываваца (*смяецца). Мае асаблівае жаданне было паспрабаваць пажыць па раскладу дня, але ў мяне гэта не атрымалася ні аднаго разу, але гурток быў вельмі цікавым (*смяецца яшчэ больш).

Movie club — гурток, на якім у мяне лепш за ўсё атрымалася працаваць па методыцы шведскіх гурткоў: зрабіць правілы, вызначыць мэту. Усё было вкльмі добра, але АБФ зыйшоў на вакацыі і сустрэчы пакуль прыпыніліся.

Ты у нас, атрымоўваецца, лідарка з разнастайным вопытам, нават у розных краінах. Што б ты параіла людзям, якія разважаюць над запускам свайго першага гуртка?

Цікавіць цябе нешта — бяры і рабі, без гэтага ўсяго: «А я…недастаткова вопытны ці вопытная…а каму гэта будзе цікава». Крок за крокам. І абавязкова атрымаецца нешта цікавае.

А ў якой ролі табе больш падабаеца быць: лідаркі ці удзельніцы гурткоў і чаму?

Для мяне няма розніцы ўдзельніца ці лідарка. Калі я лідарка — трошкі меньш займаюсь творчымі заняткамі на гуртку, а больш арганізацыйнымі, а калі  ўдзельніца — наадварот. Але ж калі на гуртку нешта рушыцца і ідзе не так, я не буду сядзець моучкі. Няма вельмі вялікай розніцы, я падзяляю адказнасць за ўсё што адбываецца на гуртку, так як з’яўляюсь ролевай мадэлью, незалежна ад абставінаў.

Як ты лічаш, у чым моц нефармальнай адукацыі?

У волі.
Прывяду прыклд: існуе нейкая школа, вельмі прагрэсіўная, але з класічнай вертыкаллью ўлады, дзе ёсць банальныя адзнакі. Вучань ведае, што на працягу чвэрці ён вывучае прадмет, атрымлівае адзнакі, якія ідуць яму ў дзённік, а потым і ў атэстат. Вучню заўсёды кажуць што адзнакі ўплываюць на яго будучыню і нават увесь лёс. Ён усвядомлівае, што яго будучае жыццё залежыць ад гэтага моманту, ад гэтай адзнакі і ён будзе вучыць тое што яму кажуць.

Калі гэта нефармальная адукацыя — чалавек сам вызначае што яму важна вывучаць тут і зараз, роўна да таго моманту пакуль яму гэта цікава.

А ў чым «соль» менавіта шведскіх гурткоў?

Што тычацца мяне, «соль» у тым што, калі ўзамадзейнічаешь з іншымі людзьмі на роўных на гуртках — бачыш сябе ў іншых, а значыць — лепш пазнаешь сябе саму.

Ліза, што цябе натхняе?

Прырода.

Ці плануешь нас парадаваць нечым новым ці аднаўлённым «старым» ў хутка надыходзячым новым сеоне?

Калі у наступным сезоне ўсё будзе добра ў Сакартвэла, канешне так! Хочацца ўзнавіць Movie club,  які пачаўся і замарозіўся, працягнуць яго. На гэтым ўсё, цём, буська вам ўсім!

Дзякуй, Лізіко, за размову і за тое што ты з намі ўсе гэтыя гады!

Главное фото носит иллюстрационный характер. Источник: Freepik.com

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.