Сб. 27 апреля, 2024, 12:17
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

Беларусы ствараюць у Беластоку “Тэатр прыгнечаных”

РадыёЎнет пра дзейнасць гуртка АБФ «Тэатр прыгнечаных»

Ідэя бразільскага тэатральнага рэжысёра Аўгусту Боала, заснавальніка “Тэатра прыгнечаных”, знайшла сваіх паслядоўнікаў у Беластоку сярод беларускай дыяспары. У межах ініцыятывы “Актыўным быць файна” (АБФ) яны ствараюць “Форум тэатр” — своеасаблівы  гурток псіхатэрапеўтычнай самападтрымкі.  

Выгнанне – гэта тое, што аб’ядноўвае беларусаў, якія з-за палітычнага пераследу былі вымушаны пакінуць родны дом, і сусветна вядомага тэатральнага рэжысёра, пісьменніка і грамадскага дзеяча Аўгусту Боала, які 15 гадоў мусіў правесці ў эміграцыі, ратуючыся ад ваеннага рэжыму ў  Бразіліі. Менавіта там, на чужыне ў Аргентыне ў 1973 годзе ён публікуе сваю знакамітую  кнігу “Тэатр прыгнечаных”. У ёй Боал развіў тэатральны метад, апісаны ў кнізе “Педагогіка прыгнечаных” Паулу Фрэйрэ.  Сутнасць– пераўтварыць аўдыторыю ў актыўных удзельнікаў з дапамогай тэатральнага досведу. У Беластоку ініцыятаркай пашырэння ідэі “Тэатра прыгнечаных” выступае лідарка гуртка АБФ, гарадзенка Дар’я.

“Форум-тэатр” адзін з найбольш папулярных яго відаў. Працуе з пэўнымі групамі людзей, якія маюць агульныя патрэбы, агульныя праблемы, агульныя болі. І гэты “Форум-тэатр” тут у Беластоку створаны для таго, каб быць адкрытай пляцоўкай, бяспечнай пляцоўкай для людзей, якія эмігравалі са сваіх краін па пэўных нагодах.

Я не ведаю, як гэта будзе выглядаць,  прынамсі зараз, таму што заўсёды што робіцца, што адбываецца на гэтых гуртках, гэта тое, што людзі хочуць. Але прынамсі “Форум-тэатр” гэта метода, абсалютна канкрэтная метода для дыялога, пастаноўкі дыялога паміж гледачамі і акторамі. Заўсёды мы будзем выкарыстоўваць розныя тэхнкі падрыхтоўкі актораў, без гэтага не абыйдзецца, але ў выніку мы паспрабуем зрабіць так, каб было што паказаць публічна.

Як выглядаюць пастаноўкі “Форум-тэатра”?

Група людзей, якія аб’яднаныя адным болем ці адной мэтай, ставяць невялічкія спектаклі з адкрытым пытаннем. Там няма ні фінала, ні кульмінацыі, нічога такога. Гэта можа быць проста звычайная сітуацыя жыццёвая, якая датычыцца не толькі аднаго персанажа, якая датычыцца розных людзей. І гэтую маленечкую пастаноўку яны прапануюць сваім гледачам. У гэты момант гледачы не проста гледачы. Яны могуць абмеркаваць тое, што ўбачылі, яны могуць падумаць, наколькі блізка ім гэта сітуацыя, і напрыканцы паўдзельнічаць. Гэта галоўная мэта.

Гледачы выходзяць на сцэну, замяняючы сабой аднаго з персанажаў гэтага спектакля, каб дапамагчы вырашыць сітуацыю. І варыянтаў вырашэння можа быць два, пяць, дзесяць, колькі гледачы знойдуць, столькі варыянтаў і будзе. А ў гэты момант задача актораў таксама адыгрываць кожны раз наноў, падыходзячы да пэўнага моманту, дзе ўжо да іх далучаюцца гледачы.

Я лічу, што гэта вельмі файны пісіхатэрапеўтычны момант, таму што, па-першае, нашы акторы вучацца адкрывацца, вучацца размаўляць пра свой боль, вучацца аб’ядноўвацца ў суполку і расказваць адзін аднаму, што іх турбуе. А гледачы напраўду вучацца пэўным  жыццёвым ситуацыям: як яны наступным разам могуць сябе паводзіць сябе ў тых ці іншых умовах. Бо звычайна гэта не вырвана з кантэкста жыцця, гэта звычайна тыя сітуацыі, якія вы можаце ўбачыць у краме, на прыпынку, у грамадскім транспарце, на вуліцы, у школе, дзе заўгодна. І людзі хоць раз, хоць на сцэне паспрабавалі не быць абыякавымі, паспрабавалі як-небудзь выправіць гэту сітуацыю, яны ўжо з большай верагоднасцю паспрабуюць гэта зрабіць у звычайным жыцці. Такім чынам, гэта жывы тэатр. Гэта не для таго, каб распавесці якуюсьці гісторыю і разыйсціся па дамах. Гэта для таго, каб распавесці і вызначыцца, што нам з гэтым рабіць.

Першыя тры заняткі “Форум тэатра” будуць адкрытыя, пасля рэпетыцыі пачнуць праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Чаму так?

Гэта мае некаклькі прычын. Першая – гэта заўсёды бяспечнае асяроддзе. Вельмі цяжка зрабіць бяспечнае асяроддзе, калі прыходзяць новыя людзі, мы іх не ведаем, мы ім не давяраем у некаторых момантах. Таму закрытасць гуртка дапамагае больш адкрыцца самім акторам і пачаць размаўляць на больш такія персанальныя тэмы, на больш балючыя тэмы. Таму што гэта заўсёды звязана з тэрапіяй як для саміх актораў, так і гледачоў.

Па-другое, мы будзе праходзіць пэўныя методыкі і адпрацоўваць пэўныя моманты. Калі першыя заняткі  будуць больш азнакамляльныя, то пасля мы зачыняем дзверы для таго, каб мы ведалі, з чым мы прапрацавалі і што адпрацавалі”.

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.