На пачатку года ў Віленскім АБФ адкрыўся падлеткавы Рок-Гурток а беларускай музыке. Ініцыятаркай і лідаркай кружка стала 13-гадовая дзяўчынка з Віцебску. Усе заняткі праходзяць цалкам на мове і прысветчаны беларускім музыкам, артыстам і гуртам. У планах зрабіць беларускамоўныя каверы на рускія песні і нават на замежныя хіты. Удзельнікі з’яўляюцца прыхільнікамі року, таму больш разглядаюць гэты музычны накірунак.
Методыка шведскага гутрка як мага лепш падыходзіць для стварэння дэмакратычнага асяроддзя сярод падлетак. Нават калі размова ідзе а такім нечаканым накірунку як рок-музыка – лічыць літоўская каардынатарка АБФ Ксенія Літвінава – Таму мы з радасцю падтрымалі нашу юную АБФаўку ў яе імкренні адкрыць свой кружок. Уршула — адна з самых маладых лідарак за ўсю гісторыю беларускага АБФ, ей ўсяго 13 гадоў! Але гэта не замінае ёй браць поўную арганізацыйную адказнасць і імкуцца да развіцця дэмакратычных каштоўнасцяў у ўдзельнікаў кружка.
Уршула смагла арганізаваць працу кржка для 6 пастаянных наведвальнікаў: самаму малодшаму ўсяго 10 гадоў, а самамай даростлай — 15. Дзяўчына цудоўна спявае і грае на некалькіх музычных інструментах. Напрыклад, на губным гармоніку Уршула вучылася граць па відэа з інтернету, а вакалам з ей зайсаецца матуля – прафессійная клясычная музыкантка.
Пра сябе і свій гурток Уршула распавядае так:
— Ідэя стварэньня з’явілася на хвалі адраджэньня беларускай мовы. Мне падбаецца беларская музыкі, аднак я заўважала праблему што беларускага рока ўсё яшчэ мала і трэба захоўваць тое што ёсць. Таксама падумала, а чаму б не зрабіць аб’яднаньне праз якое моладзь будзе спяваць песні беларускіх выканаўцаў, а таксама абмяркоўваць біяграфію гуртоў не толькі беларускіх, але і замежных, бо акрамя спеваў павінна быць нейкая апора, нейкія веды якія дакладна цікавыя і патрэбныя. Як мне падалося рок-клюб дапаможа падтрымліваць нейкае асяродзе і такім чынам нашая родная мова распаўсюдзецца ў канкрэтнай сферы.
— Да беларускай мовы прыйшла не адразу, бо перад тым як пераехала за мяжу, горад дзе я жыла цалкам быў расейскамоўны. У Віцебску вучылася, нажаль, у расейскамоўнай школе. Перайсці на беларускую вырашыла калі было 11 гадоў. Цяжка успомніць як гэта адбылося. Памятаю толькі, што адчула як беларускай мовы моцна не хапае — мала асяродзьдзя. Зараз для мяне размаўляць па-беларуску звыкла — усё адно што палякі размаўляць па-польску , літоўцы па-літоўску. Размаўляю па-беларуску нават калі са мной беларусы размаўляюць па-расейску, амаль ніколі не збіваюся і трымаюся свайго. Добра ведаць шмат моў, ал, я лічу, каб застацца беларусамі галоўнае не забыцца нашую культурную каштоўнасць — а гэта, вядома ж, мова. І каб захоўваць культуру не трэба шмат — проста пачаць размаўляць па-беларуску дома, з сябрамі. Бо мова гэта тое, што нас яднае, тое што дапамагае не забыцца хто мы!
— Наконт беларускай музыкі, пачынала слухаць з Лявона Вольскага, пазней “J:mors”, а потым слухала ўжо усё разам. Тата распавёў мне і пра іншыя гурты, бо не блага ведае. Пачалі спяваць дома беларускія песні разам з малодшай сястрой — яна грала на піяніна, я спявала.
На занятках маладзены разглядаюць канкрэтны гурт ці выканаўцу, а потым спяваюць беларускія песні. З музычных інструментаў на кружке звычайна губны гармонік, укулеле і гітара. У бліжэйшы час у планах запрасіць на кружок вядомых беларускіх музыкантаў (онлайн) – Дзецюкі, Аляксандр Памідораў, Кацярына Ваданосава і іншых.