Пт. 6 декабря, 2024, 0:08
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

Моўны БУМ у Батумскіх гуртках

У мінулых сезонах гурткоў АБФ у Сакартвэла былі папулярнымі рухальныя гурткі: перфарматыўны танец, ёга, акторскае майстэрства, музычны гурток.

«Фаварыты» гэтага сезону – моўныя гурткі і вывучэнне моў.

Па-першае, мы пачалі весці нашы сацсеткі на беларускай мове. Для многіх беларусаў і беларусак гэты год стаў вырашаючым у пытанні перахода на родную мову. Вельмі радасна бачыць як усё больш і больш беларусаў і беларусак намагаюцца размауляць на беларускай мове. Многім з нас ад гэтага становіцца значна цяплей і ўтульней. Вось што кажа ўдзельнік нашых гурткоў Яўген:

«Я з’яўляюся сучасным грамадзянінам сьвету і мала бываў на радзіме пасля эміграцыі гадоў 15 таму. Але кожна раз калі даводзіцца ўжываць беларускую мову, я адчуваю цяплыню, прыналежнасьць, аб’яднаньне з зямлякамі. Гэта як нейкія патаемныя веды, якія злучаюць. Нібыта тое, пра што пяецца ў песне Наутилус Помпилиус — Атлантида»

Далее – больш!

Мы, экспаткі і экспаты, жывем у іншым моўным асяроддзі і нерэдка адчуваем сабе выключаннымі з грамадскага жыцця. Каб вывучаць новую мову ў дарослым узросце патрабуецца энергія і сілы, якія часцей за ўсё вытрачаюцца на выжыванне у новай краіне. Таму запуск гуртку грузінская мовы – стаў файнай пляцоукай, каб не губляць матывацыю, а наадварот – узмацняць і пашыраць яе.

Так, мы пачалі жаночым колам, пазней да нас прыяднаўся хлопец. Задачу мы паставілі дзёрзкую – вывучаць новую мову без носьбіта з дзяўчатамі, ў якіх нулевы ці базавы узровень, без пэунай праграмы. Але ужо праз 5 сустрэч мы адзначылі прагрэс, наколькі лягчэй і упэўненей мы пачалі сабе адчуваць. Зараз мы можам весьці смалтокі аб надвор’е, замаўляць ежу у кафэ, набываць нешта ў краме.

АБФ Беларусь в Грузии АБФ Беларусь в Грузии

Ангельская мова – гэта тое што ты заўсёды вывучаешь вывучаешь, але ніяк не вывучыш 😊 Таму мы вырашылі раслабіцца і знайсці сабе магчымасць проста яе ужываць, размаўляць як можам. І нам на дапамогу прыйшоў носьбіт мовы – Том, муж Ганны – сяброўкі АБФ, акторкі Playback-тэатру. Том прапанаваў нам менавіта тое, што нам і трэба – размаўляць хто як можа, дапамагаць адно аднаму.

Пасля публікацыі анонсу аб адкрыцць моўнага клубу – група набралася за 15 хвілін, было многа людзей хто хацелі трапіць, але месцаў ужо не хапала. Гэта кажа аб вялікай патрэбе практыкаваць ангельскую мову. Першая сустрэча была вельмі цёплай і падтрыымліваючай, натхняючай. Людзі з моўным узроўнем больш высокім далікатна дапамагалі пачынаючым. На другую сустрэчу Том запрасіў Пола – ангічаніна с жонкай з Тайланду, такім чынам наш ангельскі моўны клуб стаў яшчэ больш цікавым і разнастайным!

Дзякуй усім нам за магчымасці, якімі мы надзяляем адзін_а аднаго_у! Дзякуй за тое, што мы працягваем актыўна здабываць сабе веды і навыкі ў тым тэмпе ў якім можам, усё больш і больш крэатыўнымі спосабамі!

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.