Пт. 26 июля, 2024, 5:50
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
RussianBelarusianEnglishUkrainianSwedishLithuanian
spot_img

Першая цалкам беларуская “Жывая Бібліятэка” прайшла ў Беластоку: 6 “кніг” чыталі больш за 3 гадзіны!

У мінулую суботу 27 красавіка ў Беластоку прайшла першая цалкам беларуская “Жывая Бібліятэка” ад АБФ. Галоўнай тэмай стала “Медыйнасць”, таму ўсе шэсць запрошаных “кніг” так ці інакш былі звязаны з публічнай прасторай. Арганізатарамі выступіла каманда АБФ у Польшчы — лідар:кі з Кракава і Беластока.

У кожнай “кнігі” цягам мерапрыемства было толькі дзве сесіі па 30 хвілін, таму яны ў вольны час маглі паслухаць сваіх кале:жанак. Так сама адна сесія (30 хвілін) была выдзелена на прыватныя размовы з кавай і печывам. Гэта дапамагло многім наладзіць новыя сувязі, вырашыць асабістыя  пытанні, дамовіцца а су-працы проста цягам імпрэзы.

  • Для многіх мігрантаў у Беластоку такі фармат мерапрыемства яшчэ не знаёмы, — аналізуе адна з арганізатарак Дар’я — Гэта было першае знаёмства з “Жывой Бібліятэкай” таму ўдзельні:ц не так шмат, як мы разлічвалі. Атрымалі шмат падзяк і каментарыяў ад гасцей! Лічу, што будзем ладзіць ЖБ яшчэ, магчыма на фестывалі “Тутака”, які пройдзе летась.

Пад час “чытання” госці распавядалі пра сваю працу, погляды і каштоўнасці. Інтэрактыўны фармат бібліятэкі дазваляў удзельнік:цам задаваць свае пытанні, рабіць прапановы, выказваць свае меркаванні.

  • На “Жывой Бібліятэцы” я не першы раз, давялося паўдзельнічаць яшчэ ў Беларусі, — распавядае адна з удзельніц Таццяна — Аднак у Польшчы ўпершыню. Мне падабаецца такі фармат, бо гэта новыя людзі, новыя знаёмствы і новыя веды ў тых сферах, з якімі я раней магла не сутыкацца. Мне было цікава ўсё! Амаль усе кнігі ўдалося праслухаць. Цікавым было тое, што мы паднімалі на паверхню сур’ёзныя тэмы, з якімі сутыкаемся штодзённа: ад той, як не “выгарэць” на працы і захаваць сябе, да мацярынства ці абароны сябе, як чалавека. Спадабалася, што менавіта праз розных людзей можна бліжэй зразумець некаторыя аспекты ці падыскутаваць. Спадабалася, што сярод дарослых людзей былі і падлеткі. Мне падаецца, ім гэты фармат вельмі неабходны. І я бы пакінула так, як было: каб падлеткі заставаліся з дарослымі, не вылучаючыся ў асобную групу. Бо разам мы абмяркоўвалі і дзяліліся ўласным досведам розных сітуацый.
    Фармат і самі кнігі мне спадабаліся, дзякуй за класную падборку!

Кнігу “Спявак у рок-гурце” прадставіў вядомы музыка з Гародні, фронт-мэн гурта “Dziecuki”, вакаліст праекта “DziaDzienka” — Уладзь Бернат. Хлопец  ужо “ветэран” ЖБ і неаднойчы браў удзел у такім фармаце яшчэ на радзіме. “Кніга” Уладзя мела адзін з самых моцных антыстэрыатыпных эфектаў на гасцей – брутальны рок-музыка пад два метры ростам аказаўся настаўнікам ангельскай у школе, актыўным пра-феміністам, антыфашыстам і ўвогуле вельмі талерантным і інтэлігентным чалавекам.

Уладзь Бернад, Живая Библиотека АБФ Беларусь в Польше
Уладзь Бернад, фронт-мэн гурта “Dziecuki”, вакаліст праекта “DziaDzienka”
  • Кнігай я быў ужо 4 разы і кожны раз, канешне, адрозніваўся ад папярэдняга. Гэты не выключэнне. Першае, што кідаецца ў вочы – дасведчанасць арганізатараў. Некалькі пакояў, каб не перашкаджаць адзін аднаму, прыемныя бонусы ў выглядзе магчымасці абраць адну з опцый «пад камерай» альбо без яе, кава/гарбата – ну, тут заўсёды плюс. Ніколі не шкодзіць! Таксама былі абраныя вельмі цікавыя кнігі, якія я сам з задавальненнем паслухаў. Чакаў, праўду кажучы, меншага. Думаў, што можа атрымацца неразбярыха з пасадкай ды правядзеннем сесій (магло быць занадта гучна, але абышлося). Атрымаў вялізнае задавальненне ад кантакта з «чытачамі» і спадзяюся, што ЖБ была не апошняй! А робім мы ўсё гэта дзеля таго, каб змагацца з ужо даўно існуючымі стэрэатыпамі наконт «не такіх» людзей. Дзяк! 🙂

Кнігай “Рэдактар на радыё” стаў Зміцер Кошцін, пераехаўшы з Беларусі яшчэ 16 год таму. Ён распавёў як кіруе беларускім аддзяленнем на месным “Радыё-Беласток”. Справа ў тым, што на Падляшчы вельмі шмат жыве этнічных беларусаў і беларусак, якія з ахвотай слухаюць перадачы на роднай мове. Вялікую цікавасць “чытачоў” выклікаў прафесійны  шлях Змітра, яго мірапогляд і “беларускасць” у беластокскім рэгіёне. Шмат пытанняў было пра музычная перадачы па заяўках слухачоў і пра асаблівасці радыёжурналістыцы.

Зміцер Кошцін, Живая Библиотека АБФ Беларусь в Польше
Зміцер Кошцін
  • Беластокская “Жывая бібліятэка” — гэта новы цікавы досвед, знаёмства з новымі людзьмі. Тут я не проста быў “кніжкай”, якую “чыталі” — часам мяняліся мы ролямі і падказвалі адзін аднаму! Гэта вельмі цікава, бо быў і ў ролі кніжкі, і ў ролі чытача! Важная заўвага, што ёсць жаданне шукаць нейкіх “развязак” па розных справах і далей, бо “сецяванне” якое адбылося, абмен кантактамі — гэта тое, што я сустрэў на гэтай “Жывой бібліятэцы”. Было класна!

Кніга “Арганізатар «Тутакі»” быў адзіным прадстаўніком польскіх беларусаў на ЖБ. Павел Станкевіч нарадзіўся і жыве ў Польшчы, але па нацыянальнасці з’яўляецца беларусам. Сваім “чытачам” мужчына распавядаў пра беларускую культуру і традыцыі на памежжы двух краін, а так сама пра розныя імпрэзы і фестывалі, якія ён праводзіць для папулярызацыі беларускай культуры ў Польшчы. Фестываль “Тутака” – самы вядомы з іх і ў гэтым годзе АБФ далучыцца да арганізацыі гэтага мерапрыемства.

Павел Станкевіч, Живая Библиотека АБФ Беларусь в Польше
Павел Станкевіч, арганізатар Фестываля “Тутака”
  • Для мяне гэта быў цікавы досвед. Я мог і сам штосьці распавесці, і паслухаць другіх цікавых людзей. Я лічу ўвогуле офлайнавыя сустрэчы — гэта файна і карысна. Я расказваю пра сваю працу зноў і зноў на розных сустрэчах і інтэрв’ю і мне падаецца, што мая аўдыторыя ўжо ўсе пра мяне ведае. А вось на такіх сустрэчах, дзе можна паразмаўляць у вочы, я бачу, што ўсё-такі штосьці я сваёй аўдыторыі яшчэ не данёс, калі зноў і зноў узнікаюць пэўныя пытанні. Агулам, вельмі карысна! Як буду вольны, абавязкова прыйду на наступную бібліятэку!

Кнігу “Вядучая ток-шоў” наша бібліятэка застала, на жаль, акурат пасля закрыцця яе перадачы “Трэба пагаварыць”, якая выходзіла 2 гады запар і прысвячалася псіхалогіі. Марыя Грыц распавяла які журналісцкі шлях прайшла і чаму пачала менавіта такі праект. Яе “чытачы” выказалі ёй вялікую падтрымку і падкрэслілі, што чакаюць яе новыя праекты офлайн і ў інтэрнэт-этэры.

Марыя Грыц, Живая Библиотека АБФ Беларусь в Польше
Марыя Грыц, журналiстка
  • У мяне былі 2 сесіі па 30 хвілін, на якіх я павінна была расказваць пра свой праект. Але мне было не зразумела ў якім статусе я бяру ўдзел,  бо перадача перастала існаваць акурат на гэтым тыдні. Распавядаць пра гэта для мяне было складана. У выніку маі выступы былі больш падобная на вельмі моцныя брэйн-штормы. Людзі так уключыліся! Пачалі пытаць пра мае розныя кампетэнцыі і зацікаўленасці, прапанаваць ідэі і гэтак далей! Так, пад час першага выступу, я распавядала пра сваю мару зрабіць летнік для беларускіх дзяцей і ўжо па ходу Бібліятэкі яна пераўтварылася ў пэўны план на некалькі гадоў(смяецца)! А  другі раз мы “штормілі” ідэю з маім новым відэакантэнтам – людзі былі гатовыя адгукнуцца і шукаць пэўныя гранты, выдумвалі што і як можна зрабіць, прапаноўвалі свае ўласныя “суперздольнасці”… Карацей, я ішла проста пабалтаць, а аказалася што мы вельмі класна папрацавалі! Дужа файна, дужа нечакана! Шчыры дзякуй!

Кніга “Рэканструктар 1963” – так сама наш “ветэран”. Васіль Калач ужо шмат разоў прымаў удзел у жывых бібліятэках у Гародні і заўсёды прадстаўляў розныя кнігі. Гэтым разам  артыст распавёў чаму захапляецца гістарычнай рэканструкцыяй і як стварыў адмысловы клуб у Беластоку. Васіль вельмі цікавіцца паўстаннем Кастуся Каліноўскага 1863га і таму аднаўляе вобраз менавіта тых часоў.

Васіль Калач, Живая Библиотека АБФ Беларусь в Польше
Васіль Калач, артыст
  • Кнігай я быў ці трэці, ці чацвёрты раз — ужо дакладна не памятаю. Чым гэта ЖБ адрозніваецца ад папярэдніх? Ну, найперш, тым, што яна ў эміграцыі і тут значна меншая аўдыторыя, чым была ў тыя “віктарыянскія” часы ў Беларусі. Па-другое, адрозніваецца ўзроўнем і сэнсамі пытанняў, якія задаюць людзі. Тут публіка менш дасведчаная. Па-трэцяе, тут адчуваецца нейкая “траўма эміграцыі”, чаканне гвалту да сябе калі спытаю “штосьці не тое”. Я лічу, акурат праз гэты страх, толькі бліжэй да канца сесій людзі пачыналі разумець і сапраўды асэнсоўваць то, што я казаў. Я раблю гэта (прым.рэд. — прымаю ўдзел, як кніга) ужо які раз, каб людзі раскрываліся, адукоўваліся, на маем прыкладзе мелі варыянты свайго развіцця, пераходзілі нейкія рамкі і краты, якія яны самі сябе выбудавалі ў свядомасці. З нейкага боку — гэта місія! Неяк так атрымалася, што ўсе жыццё я больш існую як “настаўнік”, як “чалавек-запалка” які распальвае тых, хто побач са мной.

Кнігу “Спецыяліст па бяспецы” чытала найбольшая колькасць чытачоў адначасова. Барыс Жахоўскі распавядаў пра прыватную асабістую бяспеку і развеяў некалькі міфаў, звязаных з гэтай тэмай. Не абышлося і без суму – “чытачы” паднялі пытанне гвалтоўнага забойства беларускі Лізы, што адбылося некалькімі месяцамі таму ў Варшаве. Барыс патлумачыў як можна было знізіць рызыку ў падобных абставінах,  шмат разоў падкрэсліваючы, што не мае намеру “хайпануць” на гэтай тэме і вельмі спачувае дзяўчыне і яе блізкім. Зараз жа хлопец праводзіць для ўдзельніц кружка АБФ “Жаночы досвед” цыкл сустрэч па асабістай бяспецы. Прынамсі яго, “чытачы” так сама адзначалі як вельмі антыстырыатыпную асобу – як і Уладзь, брутальны на выгляд Барыс прытрымліваецца тых жа дэмакратычных поглядаў, ён так сама антыфашыст і пра-фемініст.

Барыс Жахоўскі, Живая Библиотека АБФ Беларусь в Польше
Барыс Жахоўскі
  • Я ўдзельнічаў у падобным мерапрыемстве першы раз і сам фармат мне спадабаўся. Цікава паслухаць людзей, якія любяць тое, што робяць. Пад час мерапрыемства не аднойчы ў галаву прыходзіла думка — хачу паслухаць некаторых сваіх сяброў у такім фармаце! Мне спадабалася! Карысны досвед!

Наступныя імпрэзы

Каманда АБФ у Польшчы будзе і далей працаваць з методыкай “Жывой Бібліятэкі”. Дакладная дата наступнай імпрэзы невядома, але плануецца да канца 2024 года. За ўсімі падзеямі вы можаце сачыць на нашых старонках:

@abf_by_pl

Latest Posts

Мы в соцсетях

Не пропустите

Оставайтесь на связи

Чтобы быть в курсе всех последних новостей, предложений и специальных объявлений.